Нядзельны заклік Папы Францішка да сусветных лідараў аб перамовах для канчатковага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне варта чытаць у кантэксце Пяцідзясятніцы, — лічыць Апостальскі нунцый у Кіеве. Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас звярнуў увагу на тое, што Святы Айцец не навязвае палітыкам канкрэтных рашэнняў. Асцярогі ўкраінцаў, якія не жадаюць часовага прыпынення канфлікту, зразумелыя, бо яны перакананыя, што пры такім сцэнарыі праз некалькі гадоў ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Тэракт у Нігерыі: Папа моліцца аб навяртанні аслепленых насіллем
Папа Францішак запэўніў у тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна ў сваёй духоўнай блізкасці да нігерыйскай дыяцэзіі Онда і малітве аб навяртанні сэрцаў тых, хто здзейсніў тэракт у каталіцкім храме. Папа “глыбока засмучаны гэтым страшным нападам”, — гаворыцца ў тэксце на імя біскупа Джуда Аёдэджы Арагундадэ, пастыра дыяцэзіі, да якой належыць Ова, дзе знаходзіцца касцёл святога Францішка Ксаверыя, месца ...
Читать далее »Папа Францішак чакае зручнага моманту для візіту ва Украіну
“Я хацеў бы паехаць ва Украіну, але хачу дачакацца зручнага моманту”, — прызнаўся Папа ў суботу, 4 чэрвеня 2022 года, адказваючы на пытанне ўкраінскага дзіцяці падчас мерапрыемства ў рамках Дзіцячага панадворка. Папа Францішак прыняў групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў цэнтра для слабавідушчых Sant’Alessio — Margherita di Savoia. Да іх далучыліся дзеці-бежанцы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэка-каталіцкай ...
Читать далее »Папа даў рэцэпт медыкам: блізкасць, цэласнасць, агульнае дабро
Аб выкліках для сучаснай сферы аховы здароўя казаў Папа 4 чэрвеня 2022 года, сустракаючыся з кіраўніцтвам Канфедэрацыі Federsanità, якая аб’ядноўвае мясцовыя органы аховы здароўя і бальніцы ў Італіі. Папа Францішак падзякаваў сваім гасцям за “падтрыманне адносін паміж цэнтрам і перыферыяй, паміж малым і вялікім, пераплятаючы адносіны і прасоўваючы шляхі інтэграцыі ў галіне грамадскага здароўя і сацыяльнай дапамогі”. Пантыфік прапанаваў тры ...
Читать далее »Пантыфік: украінскае збожжа не павінна стаць зброяй вайны
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 1 чэрвеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуў увагу на сітуацыю з экспартам збожжа з Украіны, блакаванне якога пагражае голадам у многіх краінах свету. “Выклікае вялікую трывогу блакада экспарту збожжа з Украіны, ад якога залежыць жыццё мільёнаў людзей, асабліва, у самых бедных краінах. Звяртаюся з моцным заклікам зрабіць усё магчымае для таго, каб вырашыць ...
Читать далее »Сёння папскі Ружанец за мір ва Украіне і ва ўсім свеце
Папа Францішак хоча даць малітоўны знак надзеі свету, які пакутуе ад вайны ва Украіне, і глыбока паранены насіллем у выніку актуальных войнаў і канфліктаў. 31 мая 2022 года ў 18.00 Папа памоліцца на Ружанцы перад статуяй Марыі Каралевы Міру ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Вобраз Багародзіцы знаходзіцца ў левым нэфе папскага храму. Ён быў выкананы ў 1918 годзе па просьбе ...
Читать далее »Святы Пасад: поўны адпуст з нагоды Сусветнага дня пажылых людзей
Апостальская пэнітэнцыярыя абнародавала дэкрэт аб устанаўленні магчымасці атрымання поўнага адпуста з нагоды ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які сёлета будзе адзначацца 24 ліпеня. Поўны адпуст змогуць атрымаць дзядулі, бабулі, пажылыя людзей і ўсе вернікі, якія 24 ліпеня 2021 года, натхнёныя духам пакаяння і міласэрнай любоўю, возьмуць удзел ва ўрачыстай цэлебрацыі, якую Папа Францішак узначаліць у базыліцы святога ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр страляніны ў Тэхасе
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 25 мая 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак запэўніў у малітве за загінулых падчас страляніны ў горадзе Ювалд ў ЗША. “Я забіты горам у сувязі з бойняй у пачатковай школе ў Тэхасе. Малюся за загінулых дзяцей, за дарослых і за іх сем’і. Настаў час сказаць “досыць” бескантрольнаму гандлю зброяй. Давайце ўсе будзем прыкладаць намаганні, ...
Читать далее »Папа Францішак пра сэнс і значэнне Грамадзянскай абароны
Дзеяслоў “абараняць” указвае на клопат пра брата, на канкрэтнае братэрства, на ахову жыцця, — адзначыў Святы Айцец 23 мая 2022 года падчас сустрэчы з прадстаўнікамі італьянскай Грамадзянскай абароны. Першым аспектам абароны, патрэбнай сёння чалавецтву, Папа Францішак лічыць пераадоленне грамадскай ізаляцыі. “Мы павінны зразумець і заўважыць, што наша жыццё залежыць ад жыцця іншых, і што дабро “заразнае”. Ператвараючыся ў бліжніх для ...
Читать далее »Святы Пасад: браты-несвятары змогуць узначаліць свае ордэны
Папа ўпаўнаважыў Кангрэгацыю інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў асобных выпадках давяраць пасаду вышэйшага настаяцеля братам-несвятарам. Дакумент, выдадзены па просьбе Святога Айца (Rescriptum ex audientia), прадугледжвае магчымасць дыспенсы ад існуючых палажэнняў Кананічнага права. Цяпер, у асобных выпадках, на пасаду вышэйшага настаяцеля ў інстытуце кансэкраванага жыцця або таварыстве апостальскага жыцця могуць прызначацца законныя браты, якія не маюць святарскага пасвячэння. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!