Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік пра ахвярнасць і дух малітвы памерлага кардынала Томка

Папа нагадаў пра вялікую веру і глыбокую духоўнасць 98-гадовага кардынала Юзафа Томка, які памёр 8 жніўня 2022 года раніцай. Прэфект-эмерыт Кангрэгацыі евангелізацыі народаў быў блізкім супрацоўнікам святога Яна Паўла ІІ. Некалькі тыдняў таму падчас лячэння траўмы пазваночніка ён перанёс інфекцыю COVID-19. Паводле апошняга жадання, славацкі іерарх будзе пахаваны ў Кошыцах, у катэдры святой Альжбеты. “Атрымаўшы навіну аб смерці кардынала Юзафа ...

Читать далее »

Святы Айцец напісаў да моладзі, якая евангелізуе ў інтэрнэце

Папа Францішак накіраваў відэа-пасланне ўдзельнікам міжнароднай сустрэчы моладзі, якая займаецца евангелізацыяй з дапамогай лічбавых тэхналогій. Папа пажадаў удзельнікам “адчуць сябе супольнасцю, часткай місійнага жыцця Касцёла, які ніколі не баяўся сустракаць новыя гарызонты і межы, працягваць творча і адважна абвяшчаць Божую міласэрнасць і пяшчоту”. Міжнародная сустрэча Hechos 29 праходзіла 5 і 6 жніўня 2022 года і сабрала ў мексіканскім горадзе Мантэрэй юнакоў і ...

Читать далее »

Пантыфік просіць маліцца за прадпрымальнікаў, якіх закрануў крызіс

Папа Францішак запрашае да малітвы за малых і сярэдніх прадпрымальнікаў, якія моцна пацярпелі ад сацыяльна-эканамічнага крызісу. Сусветная сетка малітвы апублікавала штомесячнае відэапасланне, у якім Святы Айцец асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень 2022 года. Папа Францішак падкрэсліў, што свет сутыкнуўся з сур’ёзным крызісам у выніку пандэмій і войнаў. Ён лічыць, што мы яшчэ не ўсведамляем яе маштабаў. Да тых, ...

Читать далее »

Пантыфік напісаў да ўдзельнікаў Фестывалю моладзі ў Меджугор’і

Святы Айцец заахвоціў моладзь па прыкладзе Марыі давяраць Хрысту і ісці за Ім, асабліва да бедных і выключаных. Ён напісаў пра гэта ў пасланні да ўдзельнікаў 33-га Фестывалю моладзі ў Меджугор’і. Тэмай сустрэчы, якая праходзіць 1-6 жніўня 2022 года, сталі словы: “Вучыцеся ад мяне і знойдзеце спакой”. Папа Францішак адзначыў, што Езус скіроўвае сваё пасланне не толькі да апосталаў ці ...

Читать далее »

Папа Францішак з «пакаяннай пілігрымкай» у Канадзе

Вечарам 24 ліпеня 2022 года Пантыфік прыбыў у Канаду. У міжнародным аэрапорце Эдмантана высокага госця віталі прадстаўнікі дзяржаўных і касцёльных уладаў, а таксама карэнных народаў. Пасля больш чым дзесяцігадзіннага пералёту Святы Айцец ступіў на канадскую зямлю. Ён стаў другім у гісторыі Пантыфікам, які прыбыў у гэту краіну. Да яго тут быў святы Ян Павел ІІ, прычым тройчы: у 1984, 1987 ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі князя і княгіню Манака

20 ліпеня 2022 года ў ватыканскім Апостальскім палацы Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ і княгіню Шарлен. Сустрэча працягвалася каля 30 хвілін. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла дэталі размовы Папы з манаршымі асобамі. Падчас сустрэчы Францішку былі прадстаўлены члены дэлегацыі, якая суправаджала князя і княгіню, а затым адбыўся традыцыйны абмен падарункамі. Святы Айцец падарыў сваім ...

Читать далее »

Папа заклікаў законнікаў да братэрства і выказаў блізкасць Украіне

Мець нулявую талерантнасць да злоўжыванняў і не забываць пра трагедыю Украіны, якая перажывае сапраўднае мучаніцтва, — заклікаў 14 ліпеня 2022 года Святы Айцец. Папа Францішак правёў аўдыенцыю для ўдзельнікаў генеральных капітулаў трох манаскіх супольнасцей: Ордэна рэгулярных клерыкаў Маці Божай, Ордэна Базыльянаў святога Язафата і Кангрэгацыі місій. На самым пачатку сустрэчы, Папа з гумарам заўважыў, што для таго, каб прыняць законнікаў, ...

Читать далее »

Папа заклікаў умацоўваць сувязі паміж католікамі і пяцідзясятнікамі

З нагоды 50-годдзя з дня заснавання Камісіі па каталіцка-пяцідзясятніцкім дыялогу Святы Айцец заклікаў да аднаўлення супольных высілкаў у абвяшчэнні Евангелля. Папа скіраваў кароткае пасланне да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Камісіі, якое 8-14 ліпеня 2022 года праходзіць у Рыме пад эгідай Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінству. Ён заўважыў, што на працягу апошніх 50-ці гадоў гэта структура, дзякуючы дыялогу і рэфлексіі, супольна працавала ...

Читать далее »

Папа Францішак: пакласці канец вар’яцкай вайне ва Украіне

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 10 ліпеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа Францішак скіраваў заклік адносна складанай сітуацыі ў Шры-Ланцы, Лівіі і Украіне. “Зноў выказваю маю блізкасць украінскаму народу, які штодзённа пакутуе ад жорсткіх абстрэлаў: за іх расплачваюцца звычайныя людзі. Малюся за ўсе сем’і, асабліва за пацярпелых, параненых і хворых, малюся за пажылых людзей і ...

Читать далее »

Папа: малюся з думкамі пра Касцёл і многаму вучуся ў людзей

Я застаюся нявольнікам ранішняй малітвы, бо калі не пачынаеш дзень з малітвы, тады з самай пачатку дня “трапляеш у мясарубку”, — прызнаўся Святы Айцец. Папа распавёў падрабязнасці пра сваё штодзённае жыццё ў інтэрв’ю аргентынскаму святару, ксяндзу Гільерма Марка, свайму былому прэс-сакратару ў Буэнас-Айрэскай архідыяцэзіі. Гаворачы пра малітву, ён падкрэсліў, што моліцца так, як павінен маліцца біскуп – гэта значыць, думаючы ...

Читать далее »