Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак новым кардыналам: дзяліцца агнём Божай любові

Дапамагаць людзям адчуць прысутнасць жывога Езуса сярод нас, — заклікаў Пантыфік новых кардыналаў падчас Звычайнага публічнага кансісторыя, які 27 жніўня 2022 года правёў у Ватыкане. “Агонь прыйшоў Я кінуць на зямлю і як жа хачу, каб ён ужо разгарэўся!” – гэтыя словы з Евангелля святога Лукі сталі зыходнай кропкай гаміліі Святога Айца. Ён заўважыў, што вобраз агня – магутнага полымя ...

Читать далее »

Папа Францішак да міністрантаў: вы можаце ганарыцца тым, што робіце

“Вы не ўяўляеце, наколькі вы можаце быць узорам, арыенцірам для многіх маладых людзей вашага ўзросту”, — звярнуўся Папа Францішак да міністрантаў з Францыі, якіх прыняў 26 жніўня 2022 года ў Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што сёння маладым людзям “патрэбны нехта, хто б сказаў ім, што Езус іх ведае, што Ён іх любіць, што Ён прабачае ім, што Ён падзяляе іх ...

Читать далее »

Патрыярх не сустрэнецца з Пантыфікам у Казахстане

Патрыярх Маскоўскі не паедзе ў Казахстан на VII З’езд лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій і адпаведна, не сустрэнецца там з Папам Францішкам, візіт якога ў рэспубліку намечаны на 13-15 верасня 2022 года. Аб гэтым у інтэрв’ю РИА Новости 24 жніўня 2022 года заявіў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату. Рускую Праваслаўную Царкву на форуме будзе прадстаўляць афіцыйная дэлегацыя, сам ...

Читать далее »

Святы Айцец: раблю ўсё магчымае для Украіны

“Раблю ўсё магчымае для Украіны”, — запэўніў Папа Францішак у рукапісным лісце да італьянскіх законніц на Сіцыліі, якія прынялі групу ўкраінскіх дзяцей. Інстытут Марыі Каранаванай (Istituto dell’Incoronata) у Эрычэ ў дыяцэзіі Трапані на Сіцыліі прымае 20 украінскіх дзяцей з іх апекунамі. Яны прыбылі ў Італію ў маі ў рамках эвакуацыі 63 дзяцей-сірот з Марыупаля і Краматорска Данецкай вобласці. Адна з ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў да дыялогу ў Нікарагуа і малітвы за Украіну

21 жніўня 2022 года, падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Пантыфік прызнаўся ў сваёй заклапочанасці тым, што адбываецца ў Нікарагуа. “Уважліва з трывогай і болем сачу за сітуацыяй у Нікарагуа, якая закранае людзей і інстытуты. Хацеў бы выказаць сваё перакананне і надзею, што праз адкрыты і шчыры дыялог можна знайсці асновы для паважлівага і мірнага суіснавання. Просім ...

Читать далее »

Святы Айцец: сінадальнасць – сутнасць Касцёла

Сінадальнасць належыць да сутнасці Касцёла і рэалізуецца “ў сустрэчы, слуханні адно аднаго і распазнаванні”, — напісаў Францішак у прадмове да ліпеньска-жнівеньскага нумара міжнароднага тэалагічнага агляду Communio. “Мы хочам быць чулымі і ўважлівымі да знакаў часу, ведаючы, што іх нельга блытаць з духам часу. Голас выкладчыкаў тэалогіі, пакліканых “разважаць і нанава даваць сведчанне аб таямніцы Бога”, таксама павінен быць пачуты”, — ...

Читать далее »

Расійскія католікі адправяцца ў Казахстан на сустрэчу з Папам

Расійскія католікі выкажуць сваю любоў і вернасць Папу Францішку пілігрымкай у Казахстан з нагоды яго візіту ў Нур-Султан на кангрэс лідараў сусветных рэлігій, — паведаміў арцыбіскуп Паола Пэцы. Пілігрымка, якая атрымала дэвіз: Мы – сведкі еднасці, вырушыць з Масквы 12 верасня 2022 года – першым прыпынкам стане сібірскі Омск. На наступны дзень вернікі дабяруцца да Караганды ў Казахстане, а адтуль ...

Читать далее »

Папа даверыў Маці Божай Чэнстахоўскай лёс Еўропы і свету

Папа Францішак звярнуўся да вернікаў, сабраных на агульнай аўдыенцыі 17 жніўня 2022 года, з просьбай аб малітве за мір і згоду ў свеце. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў гэтыя дні тысячы пешых пілігрымаў прыходзяць у санктуарый на Яснай Гары, “молячыся аб міры і згодзе ў свеце”, і “сярод іх шмат украінцаў, якія знайшлі гасцінны дом” у Польшчы. ...

Читать далее »

Апостальскі нунцый: Папа Францішак усцяж плануе наведаць Ліван

Былы Апостальскі нунцый у Ліване, арцыбіскуп Джозэф Спітэры запэўніў, што Папа Францішак плануе наведаць краіну. Дата паездкі будзе абвешчана, калі Святы Пасад палічаць яе “карыснай для Лівана”. Пра гэта іерарх з Мальты, нядаўна прызначаны нунцыем у Мексіцы, казаў падчас свайго развітальнага візіту ў сядзібу Мараніцкай лігі. Пантыфік павінен быў наведаць Ліван 12-13 чэрвеня 2022 года. Дата была абвешчана прэзідэнтам краіны ...

Читать далее »

Папа: адпачынак – нагода ўмацаваць лучнасць з людзьмі і Богам

Папа нагадаў пра набліжэнне ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяйцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца 15 жніўня, а таксама заклікаў выкарыстаць час адпачынкаў для ўмацавання веры. “Праз некалькі дзён мы будзем святкаваць Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Яна, увайшоўшы ў нябесную хвалу, падтрымлівае нашу адвагу ў гэты час пілігрымавання, якое мы яшчэ павінны здзейсніць тут, на зямлі, і няхай дапаможа пажылым людзям даваць ...

Читать далее »