21 жніўня 2022 года, падчас традыцыйнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Пантыфік прызнаўся ў сваёй заклапочанасці тым, што адбываецца ў Нікарагуа.
“Уважліва з трывогай і болем сачу за сітуацыяй у Нікарагуа, якая закранае людзей і інстытуты. Хацеў бы выказаць сваё перакананне і надзею, што праз адкрыты і шчыры дыялог можна знайсці асновы для паважлівага і мірнага суіснавання. Просім Пана праз заступніцтва Беззаганнай, каб натхніў сэрцы ўсіх выказаць гэту канкрэтную волю”, — звярнуўся Пантыфік да сабраных на плошчы святога Пятра.
Папа Францішак заклікаў вернікаў працягваць маліцца “за дарагі ўкраінскі народ, які пакутуе ад велізарнай жорсткасці”.
Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
