Архив меток: Нікарагуа

Нікарагуа: забарона публічных велікодных цырымоній

Урад Нікарагуа забараніў любыя публічныя мерапрыемствы з нагоды Вялікадня. Вернікі могуць маліцца толькі ў сценах касцёлаў, а за парушэнне пагражае арышт. Нікарагуанскія хрысціяне сустракаюць Вялікдзень ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. Урад Даніэля Артэгі забараніў не толькі традыцыйныя велікодныя працэсіі – вернікам забаронена нават выносіць святыя абразы на вуліцы, у той час як вакол касцёлаў дзяжураць значныя сілы бяспекі. Забарона на публічныя ...

Читать далее »

Нікарагуа: з кляштараў выгналі больш за 30 сясцёр-кларысак

Улады Нікарагуа працягваюць падаўляць іншадумства. У ноч з 28 на 29 студзеня 2025 года больш за 30 манахінь Ордэна святой Клары былі выдалены з трох кляштараў у Манагуа, Матагальпе і Чынандэзе. Іх лёс застаецца нявызначаным. У маі 2023 года ўлады Нікарагуа прынялі рашэнне аб ліквідацыі Асацыяцыі францішканскіх сясцёр-кларысак і дзевяці іншых арганізацый. У апошнія гады некалькі каталіцкіх манаскіх супольнасцей былі ...

Читать далее »

У Нікарагуа вызваленыя біскупы Альварэс, Мора і іншыя святары

Затрыманы ў 2022 годзе біскуп Матагальпы, а таксама біскуп Сіуны, два семінарыста і пятнаццаць святароў былі вызвалены з турмы. Гэта пацвердзіў урад Нікарагуа. Дзевятнаццаць прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, сярод якіх біскуп Раланда Альварэс, біскуп Ісідор дэль Кармэн Мора Артэга, два семінарысты і пятнаццаць святароў, былі вызваленыя з турэмнага зняволення. Навіна, распаўсюджаная мясцовымі СМІ, была пацверджана ўрадам Нікарагуа. За выключэннем аднаго чалавека, ...

Читать далее »

У Нікарагуа атрымалі пасвячэнне новыя святары

Архідыяцэзія Манагуа папоўнілася дзевяццю новымі святарамі. Гэта адбылося на фоне арыштаў, якія па словах Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, падрываюць права на свабоду веравызнання. 6 студзеня 2024 года ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана кардынал Леапольда Брэнэс удзяліў у сталічнай архідыяцэзіі Нікарагуа прэзбітэрскае пасвячэнне дзевяці дыяканам. У цырымоніі, якая праходзіла ў катэдральным саборы Манагуа з радасцю і хваляваннем прынялі ўдзел шматлікія ...

Читать далее »

У Нікарагуа арыштаваны яшчэ адзін біскуп

Біскуп Ісідора Мора быў арыштаваны пасля малітвы за біскупа Раланда Альварэса, асуджанага на 26 гадоў турэмнага зняволення ў лютым 2023 года. 20 снежня 2023 года паліцыя Нікарагуа арыштавала біскупа Сіуны Ісідора дэль Кармэн Мору Артэгу. Мансеньёр Мора быў спынены паліцыяй і ваенізаванай групай на шляху ў парафію Ла-Крус-дэ-Рыа-Грандэ, дзе збіраўся ўдзяліць сакрамэнт канфірмацыі. Разам з ім былі арыштаваныя два семінарысты. ...

Читать далее »

Міс Сусвет-2023: «Гэтая карона не мая, яна для Яго!»

18 лістапада нікарагуанская мадэль Шайніс Паласіас увайшла ў гісторыю, заваяваўшы тытул «Міс Сусвет-2023». Яна стала першай жанчынай з Нікарагуа, якая выйграла гэты сусветны конкурс прыгажосці. «Я хрысціянка, каталічка, і для мяне малітва — гэта тое, дзякуючы чаму мне ўтульней… Калі я дзякую Богу, я раблю гэта, таму што гэтая карона не мая, яна для Яго!» — сказаў Паласіас у інтэрв’ю ...

Читать далее »

Асудзілі біскупа, выгналі езуітаў: што адбываецца з Касцёлам у Нікарагуа

Каталіцкі касцёл у лацінаамерыканскай краіне Нікарагуа перажывае цяжкія гады, звязаныя з пераследам, арыштамі і дэпартацыямі. І хоць каталікі тут сутыкаюцца з рэпрэсіямі не ўпершыню, у апошнія гады тыя надзвычай узмацніліся з прычыны дзеянняў сямейнага дуэту, які кіруе краінай, – прэзідэнта Даніэля Артэгі і яго жонкі Расарыа Мурыллё, што займае пасаду віцэ-прэзідэнта. 77-гадовы Даніэль Артэга з юнацтва змагаўся з дыктатурай іншай ...

Читать далее »

Святы Пасад прыняў групу святароў, вызваленых з турмы ў Нікарагуа

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіў, што Святы Пасад пагадзіўся прыняць дванаццаць святароў, якія былі вызвалены з турмы ў Нікарагуа. “Магу пацвердзіць, што Святы Пасад атрымаў просьбу прыняць дванаццаць святароў з Нікарагуа, якія нядаўна былі вызвалены з турмы. Святы Пасад пагадзіўся”, — заявіў Матэа Бруні. Святары вылецелі ў Рым самалётам. “Яны будуць размешчаны ў некаторых структурах Рымскай дыяцэзіі”, — дадаў ...

Читать далее »

Прадстаўнік Святога Пасаду пакінуў Нікарагуа

17 сакавіка 2023 года мансеньёр Марсэль Дыюф, Часовы павераны па справах Святога Пасаду ў Нікарагуа, пакінуў краіну і пераехаў у Коста-Рыку. Закрыццё нунцыятуры адбылося па просьбе нікарагуанскіх уладаў. Нагляд за будынкам дыпламатычнага прадстаўніцтва Апостальскай Сталіцы і яго маёмасцю, згодна з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных стасунках, быў даручаны Італьянскай Рэспубліцы. Перад ад’ездам з Нікарагуа з мансеньёрам Дыюфам прыйшлі развітацца дыпламатычныя прадстаўнікі ...

Читать далее »

26 гадоў турмы для біскупа, які адмовіўся пакінуць краіну

Суд Нікарагуа прысудзіў каталіцкага біскупа Матагальпы Раланда Альварэса да 26 гадоў пазбаўлення волі на наступны дзень пасля таго, як той адмовіўся сесці на борт самалёта, які перавозіў 222 палітычных зняволеных у выгнанне ў ЗША. Суд прызнаў 56-гадовага іерарха “здраднікам краіны” і пастанавіў, што ён не будзе вызвалены з турмы да 2049 года. Ён быў пазбаўлены нікарагуанскага грамадзянства і аштрафаваны на ...

Читать далее »