Нікарагуа: з кляштараў выгналі больш за 30 сясцёр-кларысак

Ілюстрацыйнае фота

Улады Нікарагуа працягваюць падаўляць іншадумства. У ноч з 28 на 29 студзеня 2025 года больш за 30 манахінь Ордэна святой Клары былі выдалены з трох кляштараў у Манагуа, Матагальпе і Чынандэзе. Іх лёс застаецца нявызначаным.

У маі 2023 года ўлады Нікарагуа прынялі рашэнне аб ліквідацыі Асацыяцыі францішканскіх сясцёр-кларысак і дзевяці іншых арганізацый. У апошнія гады некалькі каталіцкіх манаскіх супольнасцей былі часткова або цалкам распушчаныя. Пераслед асабліва ўзмацніўся пасля спрэчных выбараў, на якіх у лістападзе 2021 года прэзідэнт Даніэль Артэга быў пераабраны на пяты тэрмін.

Аналагічныя меры прымаюцца і супраць недзяржаўных арганізацый. У апошнія дні ўрад Нікарагуа пазбавіў юрыдычнага статусу яшчэ 10 некамерцыйных арганізацый. Агульная колькасць забароненых са снежня 2018 года недзяржаўных арганізацый у краіне перавысіла 5600.

Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі