Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіў, што Святы Пасад пагадзіўся прыняць дванаццаць святароў, якія былі вызвалены з турмы ў Нікарагуа.
“Магу пацвердзіць, што Святы Пасад атрымаў просьбу прыняць дванаццаць святароў з Нікарагуа, якія нядаўна былі вызвалены з турмы. Святы Пасад пагадзіўся”, — заявіў Матэа Бруні.
Святары вылецелі ў Рым самалётам. “Яны будуць размешчаны ў некаторых структурах Рымскай дыяцэзіі”, — дадаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду 19 кастрычніка 2023 года, адказваючы на пытанні журналістаў.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку