Архив меток: Ватыкан

Акуляры ў падарунак: у Ватыкане дзецям бясплатна праверылі зрок

7 і 8 кастрычніка 2026 года ў дзіцячым дыспансэры «Санта-Марта», што месціцца адразу за ўваходам у Ватыкан, каля 50 дзяцей бясплатна праверылі зрок. Нагодай стаў Сусветны дзень зроку, які адзначаюць 8 кастрычніка. Як паведамляе ў сваім матэрыяле карэспандэнт Vatican News Бенэдэта Капэлі, абследаванне каардынавала Дыкастэрыя па міласэрным служэнні, а правялі яго дзякуючы фонду “OneSight EssilorLuxottica”. Установа апякуецца прыкладна 450 сем’ямі, ...

Читать далее »

Дзяржава Ватыкан абнавіла свой афіцыйны партал

Афіцыйны партал Дзяржавы Ватыкан атрымаў новы дызайн, абноўленую структуру і сродкі для больш даступнай навігацыі. 22 верасня 2026 года ў інтэрнэце з’явілася абноўленая версія афіцыйнага партала Дзяржавы Ватыкан. Рэдызайн стаў чарговым этапам працы Губернатарата па ўдасканаленні інстытуцыйнай камунікацыі і інфармацыі. Структура сайта была перагледжана так, каб зрабіць штодзённы пошук інфармацыі больш простым і зручным. Асноўнае месца цяпер займае раздзел «Навіны», ...

Читать далее »

Факсіміле старажытнай Аквілейскай Бібліі перадалі ў Ватыкан

Папскім акадэміям у Ватыкане падаравалі першы том факсімільнага выдання Аквілейскай Бібліі. Поўны праект па выданні пяці тамоў старажытнага рукапісу завершаць да 2031 года. У Ватыкане 14 верасня 2024 года адбылася ўрачыстая перадача першага тома дакладнай факсімільнай копіі Аквілейскай Бібліі. Каштоўны манускрыпт атрымалі кардынал Пітэр Тэрксан і мансеньёр Дарыа Вігано ад імя Папскай акадэміі навук і Папскай акадэміі грамадскіх навук. Акцыю ...

Читать далее »

Курсы для біскупаў: як спрыяць місіі Касцёла і еднасці з Папам

На курсах фармацыі ў Рыме новапрызначаным біскупам прадставілі канкрэтныя сродкі місійнай еднасці з Пантыфікам. 8 верасня 2026 года ў Папскім універсітэце “Урбаніяна” ў Рыме прайшла сумесная сесія курсаў фармацыі для новапрызначаных біскупаў. Удзельнікам расказалі пра ўстановы і сродкі, дзякуючы якім біскупы падтрымліваюць еднасць з Пантыфікам і ўдзельнічаюць у місіі Каталіцкага Касцёла. Прамоўцы падкрэслілі, што гаворка ідзе пра традыцыі з тысячагадовай ...

Читать далее »

Амаль 5 мільёнаў фотаздымкаў! У Ватыкане будзе створаны лічбавы архіў пантыфікату Яна Паўла II

Гісторыя амаль трох дзесяцігоддзяў пантыфікату Яна Паўла II, у тым ліку яго 104 апостальскія падарожжы і 146 пастырскіх візітаў, была захавана ў 4,7 мільёнах фатаграфій. Гэтая выключная візуальная спадчына нарэшце будзе алічбаваная, каб падзяліцца ёю са светам! У сувязі з 50-годдзем абрання святога Яна Паўла II у 2028 годзе запускаецца праект па алічбоўцы яго фотаархіва. Гэта ініцыятыва Дыкастэрыі па камунікацыях, ...

Читать далее »

800 святароў-місіянераў сабраліся на святой Імшы ў Ватыкане

Каля 800 святароў, якія прымаюць удзел у рэкалекцыях, арганізаваных рухам “Неакатэхуменальны шлях”, сабраліся 24 чэрвеня 2025 года на святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра. Візіт у Ватыкан стаў часткай духоўных практыкаванняў для духавенства з розных частак амерыканскага кантынента, арганізаваных “Неакатэхуменальным шляхам” у італьянскім горадзе Порта-Сан-Джорджыа, дзе размяшчаецца галоўная сядзіба гэтага руху. Літургіі ля магілы Князя Апосталаў папярэднічаў удзел святароў у ...

Читать далее »

У маі Ватыкан адкрывае для ўсіх марыйны шлях у папскіх садах

У маі Ватыканскія музеі запрашаюць на адмысловыя экскурсіі па папскіх садах, якія спалучаюць мастацтва, прыроду і глыбокую пашану да Найсвяцейшай Панны Марыі. Традыцыйны месяц, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, сёлета напаўняецца новым духоўным і культурным зместам праз ініцыятыву «Май з Марыяй у Ватыканскіх садах». Гэтая прапанова, якая стала часткай цыкла «Мастацтва і вера», дазваляе вернікам і турыстам адправіцца ў сапраўднае паломніцтва ...

Читать далее »

Семінар у Ватыкане: патрэбны новы пакт паміж святарамі і сем’ямі

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця правяла семінар, удзельнікі якога разважалі, як зрабіць святарскую фармацыю больш эфектыўнай для задавальнення патрэб сем’яў. Умацаванне супрацоўніцтва паміж святарамі і сем’ямі стала цэнтральнай тэмай сустрэчы “Сакрамант шлюбу, веры і munus docendi”, якая прайшла 28 красавіка 2026 года ў Casina Pio IV у Ватыканскіх садах. Крызіс веры як корань праблем На думку біскупа Дарыа ...

Читать далее »

Ватыкан рыхтуецца да Вялікадня: кветкі на плошчы і ў базіліцы

На Вялікі тыдзень 2026 года Плошча Святога Пятра і ватыканская базіліка будуць упрыгожаныя тысячамі раслін і кветак, якія прыбудуць з Нідэрландаў, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Фларыстычнае афармленне Плошчы і Базілікі Святога Пятра выканаюць спецыялісты ватыканскай Службы садоў і навакольнага асяроддзя Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. У Пальмовую нядзелю, 29 сакавіка 2026 года, на плошчы перад саборам плануецца раздаць 120 пальмавых галін ...

Читать далее »

Ліван просіць Святы Пасад выратаваць хрысціянскую прысутнасць

Ліван звярнуўся да Святога Пасада з просьбай аб медыяцыі і дапамозе для захавання хрысціянскіх супольнасцей на поўдні краіны, якія пакутуюць ад ваенных дзеянняў. Тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Лівана Юсефам Раджы і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам стала важным крокам у спробах спыніць эскалацыю канфлікту. Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “X” сам ліванскі палітык, ён звярнуўся да ...

Читать далее »