Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. Адмысловы зварот ён скіраваў 25 ліпеня на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў. “Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваюць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Пантыфік адзначыў важнасць місіі водных відаў спорту
24 чэрвеня Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў Італьянскай федэрацыі плавання і спартсменаў з нагоды правядзення ў гэты перыяд у Рыме міжнароднага спаборніцтва па плаванні “Кубак сямі пагоркаў”. Маштабнае мерапрыемства, якое стартавала 23 чэрвеня 2017 г. ужо ў 54-ы раз, папа Францішак назваў “днямі радасці і энтузіязму”, бо спорт – гэта свята са сваім канкрэтным зместам, якое перадае ...
Читать далее »Упершыню ўрачыстасць Божага Цела Пантыфік узначаліў у нядзелю, а не ў чацвер
Папа Францішак узначаліў 18 чэрвеня 2017 года літургію з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Пантыфік упершыню зрабіў гэта ў нядзелю, а не ў чацвер, як прадпісана літургічным календаром. Папа прыняў такое рашэнне, каб у св. Імшы і эўхарыстычнай працэсіі магло прыняць удзел больш святароў і вернікаў, і каб не ствараць нязручнасцяў для руху транспарту ў працоўны дзень. Літургія ...
Читать далее »Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў
Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах. Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца ...
Читать далее »Ватыкан пашырыў свой парк электрамабіляў
Ватыкан ставіць на электрамабілі. З нядаўняга часу ў мясцовым гаражы з’явіліся яшчэ тры машыны з электрычным прывадам. Адна з іх, белая малалітражка Opel, была прадстаўлена асабіста Францішку. Тры аўтамабілі, кожны з якіх можа праехаць на адным зарадзе ад 380 да 520 км, з’яўляюцца падарункам фірмы “General Motors”, якая ў гэты час валодае брэндам “Opel”. Адзін з іх паступіў на службу ...
Читать далее »У Ватыкане каментуюць выхад ЗША з Парыжскага пагаднення
Выхад ЗША з Парыжскага пагаднення аб кліматычных зменах уяўляе сабой сур’ёзную рызыку, але, з іншага боку, можа стаць магчымасцю для ўсяго свету. У каментары пад назвай “Рызыка і магчымасць” ватыканская “L’Osservatore Romano” не асуджае адкрыта рашэння Дональда Трампа, але задаецца пытаннем, якія наступствы яно можа мець. Аўтар, Лука Пасаці, гісторык філасофіі і думкі Рымскага ўніверсітэта “La Sapienza”, лічыць, што “гэтага ...
Читать далее »У Ватыкане размаўляюць пра сакрамэнт споведзі
Святы Айцец заклікае не да нейкага новага вучэння, а да “навяртання” да Евангелля, каб зразумець сапраўдны сэнс рэчаіснасці, падкрэсліў 31 мая 2017 года арцыбіскуп Фларэнцыі, кардынал Джузэпэ Бэторы, падчас пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства. Форум праходзіць у Ватыкане і прысвечаны сакраманту паяднання ў вучэнні Папы Францішка. У сваім спецыяльным дакладзе на тэму пленарнай асамблеі, іерарх нагадаў, што ключавым для ...
Читать далее »Пантыфік сустрэнецца з пасажырамі “Дзіцячага цягніка”
У Ватыкане пройдзе пятая штогадовая акцыя “Дзіцячы цягнік”. 3 чэрвеня 2017 г., у яе рамках хуткасны цягнік “Frecciarossa 1000” даставіць на чыгуначную станцыю ў Ватыканскіх садах каля 400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў. Сёлета яны прыбудуць з цэнтральнаітальянскіх гарадоў Аматрычэ, Акумолі, Норча і Арквата-дэль-Тронта, якія найбольш пацярпелі ад нядаўняга землятрусу. Ініцыятыва пройдзе на тэму: “Маленькія падарожнікі, вялікія ...
Читать далее »Як выглядае штодзённасць міністрантаў у Ватыкане?
Няма такой другой групы ў Ватыкане. Яе члены ўдзельнічаюць у моцнай, духоўнай, інтэлектуальнай і жыццёвай фармацыі. Яны абавязаліся ахвярна служыць Папе Францішку. Знаёмцеся з міністрантамі Ватыкана. Група Алліеві, якая абʼядноўвае хлопцаў-падлеткаў, пачала сваю працу ў 2010 годзе і належыць таварыству св. Пятра і Паўла. Стварыў яе ў 1971 годзе Папа Павел VI. Сёння таварыства займаецца дабрачыннасцю і літургічнай службай падчас ...
Читать далее »Ватыкан выпусціць манету да гадавіны мучаніцкай смерці святых апосталаў Пятра і Паўла
Да 1950-й гадавіны мучаніцкай смерці святых апосталаў Пятра і Паўла Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел 1 чэрвеня 2017 г. выпусціць манету наміналам у 2 еўра. Графічнае афармленне распрацавала італьянскі скульптар Габрыэла Цітоло. На ёй прадстаўлены два святыя і два характэрныя для іх іканаграфічныя сімвалы – ключы і меч. Першы спасылаецца на перадачу св. Пятру Езусам ключоў Валадарства нябеснага, а другі – на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!