Архив меток: Ватыкан

Папа сустрэўся з Патрыярхам Іерусалімскім

Будаваць будучыню поўнага прымірэння і братэрскай еднасці, заклікаў Францішак падчас аўдыенцыі для Патрыярха Тэафіла ІІІ, прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча адбылася 23 кастрычніка ў Ватыкане. У прамове Пантыфік выказаў шчырае жаданне і гатоўнасць працягваць шлях да поўнай еднасці паміж католікамі і праваслаўнымі. “Калі б мы гэтага не рабілі, гэта было б самай цяжкой правінай сённяшняга дня, было б ухіленнем ад ...

Читать далее »

У Ватыкане агучылі прысуд у крымінальным працэсе

Завяршыўся ватыканскі судовы працэс аб незаконным выкарыстанні фінансавых сродкаў Фонда “Bambino Gesu” на рэканструкцыю апартаментаў у адным з ватыканскіх палацаў. Галоўны абвінавачаны ў гэтай справе – былы старшыня Фонда, Джузэпэ Профіці, быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні паўнамоцтвамі і асуджаны на адзін год турэмнага зняволення ўмоўна, а скарбнік Фонда, Масіма Спіна – прызнаны невінаватым. На працягу аднаго года Джузэпэ Профіці будзе ...

Читать далее »

Ватыканскі банк падаў іск у суд Мальты

Некалькі дзён таму Інстытут рэлігійных спраў (IOR), больш вядомы пад назвай “Ватыканскі банк”, прад’явіў грамадзянскі іск у кампетэнтных судовых органах Мальты ў дачыненні да трэціх асоб, якія нясуць адказнасць за прычыненне значнага ўрону Інстытуту ў сувязі з пэўнымі інвестыцыйнымі здзелкамі, у якіх ён прымаў удзел. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Гэтая ініцыятыва пацвярджае дзейнасць Ватыканскана ...

Читать далее »

Папа да біблейскіх таварыстваў: мы слугі Слова збаўлення

Хрысціяне павінны абвяшчаць Евангелле ва ўсім свеце, ва ўсіх месцах і пры ўсіх нагодах, адзначыў Францішак 5 кастрычніка падчас сустрэчы з членамі камітэту па адносінах з Цэрквамі Аб’яднанных біблейскіх таварыстваў (United Bible Societies) – міжнароднай хрысціянскай арганізацыі, якая аб’ядноўвае нацыянальныя біблейскія таварыствы. Пантыфік выказаў удзячнасць усім, хто прыкладае намаганні на карысць пашырэння “знаёмства з Бібліяй, спрашчаючы доступ да Бібліі на ...

Читать далее »

Епіскапат Беларусі адправіцца ў Ватыкан з візітам “ad limina”

Епіскапат Беларусі ў поўным складзе адправіцца ў Ватыкан з візітам “ad limina Apostolorum”. На працягу першага тыдня лютага 2018 г. біскупы наведаюць ватыканскія дыкастэрыі і падзеляцца з іх прадстаўнікамі інфармацыяй аб жыцці Касцёла ў краіне, будуць цэлебраваць св. Імшы ў чатырох вялікіх рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за мурамі, св. Яна на Латэране і святой Марыі Вялікай (Санта-Марыа-Маджорэ).  Кульмінацыйным ...

Читать далее »

Абвешчана тэма Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі

52-ы Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі пройдзе 13 мая 2018 г. на тэму “Праўда вызваліць вас”. (Ян 8,32) Фальшывыя навіны і журналістыка міру”. Яна была абвешчана 29 верасня 2017 г. у Ватыкане, у свята святых арханёлаў, адзін з якіх – Габрыэль – лічыцца апекуном СМІ. Тэма, якую выбраў Папа, тычыцца так званых “фальшывых” ці “фэйкавых” навінаў, якія аказваюць ўплыў на ...

Читать далее »

Святы Пасад: рашэнне выдаліць бяздомных – мера бяспекі

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк паведаміў, што выдаленне з плошчы св. Пятра і размешчанай побач з ёй тэрыторыі бяздомных, якія да гэтага часу тут начавалі, замежнікаў і італьянцаў, прадыктавана клопатам пра бяспеку і знешні выгляд гэтага месца, а таксама “здаровым сэнсам”.  Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду патлумачыў, што гэтыя людзі могуць вяртацца туды ўначы, аднак, на працягу дня павінны ...

Читать далее »

Святы Айцец прыняў дабрачынцаў Швейцарскай гвардыі

Святы Айцец прыняў 25 верасня дабрачынцаў двух спецыяльных фондаў, якія аказваюць фінансавую, тэхнічную і матэрыяльную падтрымку Папскай швейцарскай гвардыі. Яны прыбылі ў Ватыкан на адкрыццё новага Аператыўнага цэнтра гэтай структуры. Пантыфік выказаў падзяку за клопат аб корпусе папскіх гвардзейцаў і за плённае супрацоўніцтва, наладжанае з камандаваннем і кампетэнтнымі ватыканскімі органамі. Папа ўзгадаў два прынцыпы, закладзеныя ў аснову дзейнасці фондаў: дух ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэнецца з еўрапейскімі душпастырамі мігрантаў

У пятніцу, 22 верасня, у Ватыкане Святы Айцец будзе прымаць нацыянальных кіраўнікоў душпастырства мігрантаў, паведаміла Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Штогадовы сход біскупаў і дэлегатаў, адказных за гэты сегмент душпастырскай працы пройдзе ў Рыме, у доме “Pastor Bonus”, 21-23 верасня 2017 г. Беларусь на форуме прадстаўляе кс. Віктар Мыслюк, дэлегат Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, адказнага ў Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі ...

Читать далее »

Ватыкан: выстава аб гісторыі Касцёла ў Карэі

9 верасня ў Ватыкане адкрыецца выстава пад назвай “Як у небе, так і на зямлі. Сеул і 230 гадоў Каталіцкага Касцёла ў Карэі”. Прадстаўленыя ў экспазіцыі больш за 180 музейных прадметаў пазнаёмяць яе наведвальнікаў не толькі з гісторыяй каталіцтва, першых місій і пераследу вернікаў у Карэі, але таксама з сучаснасцю Каталіцкага Касцёла ў гэтай азіяцкай краіне і яго ўдзелам у ...

Читать далее »