Архив меток: Ватыкан

Пантыфік: той, хто чувае, не падвяргаецца спакусам свету

Уважлівы чалавек — гэта той, які ў мітусні свету не дапускае быць пераадоленым нядбайнасцю ці павярхоўнасцю, але жыве ў поўны і свядомы спосаб, з заклапочанасцю, скіраванай, перадусім, да іншых, сказаў Папа Францішак 3 снежня 2017 года падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння мы пачынаем шлях Адвэнту, які завершыцца на свята Божага Нараджэння. Адвэнт — гэта ...

Читать далее »

На плошчу св. Пятра даставілі святочную ёлку

23 лістапада на ватыканскую плошчу з польскага Элка прыбыла святочная ёлка. Гэта масіўнае дрэва вышынёй 28 метраў і максімальнай шырынёй акружнасці каля 10 метраў. Яе ўстанавілі з дапамогай пад’ёмнага крана. Аздобяць ёлку вырабы хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў анкалагічных аддзяленнях італьянскіх клінік. Святочнае дрэва – гэта юбілейны дар для папы Францішка, падзяка за 25 гадоў існавання новых структур Касцёла ...

Читать далее »

У Ватыкане абвясцілі даты правядзення Сінода Біскупаў

Сталі вядомыя даты наступнага Сінода Біскупаў, які будзе прысвечаны пытанням моладзі. Ён пройдзе з 3 па 28 кастрычніка ў Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.  Было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня, каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз ...

Читать далее »

Пантыфік паабедаў у Ватыкане з беднымі

19 лістапада Францішак паабедаў у Ватыкане з самымі патрабуючымі. Такім чынам ён адзначыў І Сусветны дзень бедных. За сталамі ў Зале Паўла VI сабраліся 1,5 тыс. асоб. Яшчэ 2,5 тыс. святочны абед чакаў у іншых месцах Рыма. Раней 4 тыс. бедных узялі ўдзел у святочнай Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра. Францішак прыбыў на абед адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”. Ён ...

Читать далее »

Пантыфік: Валадарства Божае – гэта не шоў і не карнавал

Валадарства Божае – гэта не прадстаўленне, не карнавал, не тое, што патрабуе рэкламы. Святы Дух, а не душпастырскія планы, робіць так, што яно расце, сказаў Папа 16 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён спаслаўся на пытанне фарысеяў з Евангелля св. Лукі (17, 20-25): “Калі прыйдзе Валадарства Божае?”. Святы Айцец адзначыў, што гэта пытанне неаднаразова з’яўляецца ...

Читать далее »

Папа Францішак забараніў прадаваць цыгарэты на тэрыторыі Ватыкана

На тэрыторыі Ватыкана з 2018 г. перастануць прадаваць тытунёвыя вырабы. Такое рашэнне прыняў асабіста Святы Айцец. Прычына вельмі простая, як патлумачыў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк, “Святы Пасад не можа ўносіць уклад у дзейнасць, якая відавочна наносіць шкоду здароўю людзей”. Ён спаслаўся на дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паводле якіх, кожны год курэнне з’яўляецца прычынай смерці больш за 7 мільёнаў ...

Читать далее »

Папскі ўніверсітэт прадставіць кнігу пра Касцёл у СССР

У Папскім грыгарыянскім універсітэце 8 лістапада 2017 года адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да перабудовы”. Выдаўцом з’яўляецца гісторык і выкладчык вышэй узгаданай навучальнай установы кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў ...

Читать далее »

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў саміту па праблемах вады і клімату

Апостальская Сталіца ўдзельнічае ў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па праблемах вады і клімату, якая пачалася 23 кастрычніка 2017 г.  у рымскім Капітоліі. Форум сабраў разам прадстаўнікоў краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца большасць рачных басейнаў свету. Да ўдзельнікаў саміту сваё пасланне скіраваў таксама Папа. Францішак выказаў надзею на тое, што гэтая сустрэча паспрыяе большай увазе міжнароднай супольнасці да актуальных праблем ...

Читать далее »

Папа сустрэўся з Патрыярхам Іерусалімскім

Будаваць будучыню поўнага прымірэння і братэрскай еднасці, заклікаў Францішак падчас аўдыенцыі для Патрыярха Тэафіла ІІІ, прадстаяцеля Іерусалімскай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча адбылася 23 кастрычніка ў Ватыкане. У прамове Пантыфік выказаў шчырае жаданне і гатоўнасць працягваць шлях да поўнай еднасці паміж католікамі і праваслаўнымі. “Калі б мы гэтага не рабілі, гэта было б самай цяжкой правінай сённяшняга дня, было б ухіленнем ад ...

Читать далее »

У Ватыкане агучылі прысуд у крымінальным працэсе

Завяршыўся ватыканскі судовы працэс аб незаконным выкарыстанні фінансавых сродкаў Фонда “Bambino Gesu” на рэканструкцыю апартаментаў у адным з ватыканскіх палацаў. Галоўны абвінавачаны ў гэтай справе – былы старшыня Фонда, Джузэпэ Профіці, быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні паўнамоцтвамі і асуджаны на адзін год турэмнага зняволення ўмоўна, а скарбнік Фонда, Масіма Спіна – прызнаны невінаватым. На працягу аднаго года Джузэпэ Профіці будзе ...

Читать далее »