Сярод асоб, якія 18 чэрвеня 2015 г. прадставяць новую энцыкліку “Laudato si’” папы Францішка будзе эканаміст Каралін Ву, старшыня Каталіцкай ініцыятывы дапамогі “Catholic Relief Services”. Пра гэта паведамілі 17 чэрвеня ў Ватыкане. Каралін Ву далучыцца да трох іншых экспертаў, якія правядуць прэзентацыю папскага дакумента: нямецкага кліматолага Ханса Ёахіма Шэльнхубера, кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et Pax”, і праваслаўнага ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Святы Айцец прыме Прэзідэнта Расіі
10 чэрвеня папа Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Гэту інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Прэзідэнт Расіі будзе знаходзіцца з візітам у Італіі, падчас якога наведае Сусветную выставу “Expo 2015”, што праходзіць у Мілане і сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычнага кіраўніцтва Італьянскай Рэспублікі. Папа Францішак ужо прымаў Уладзіміра Пуціна ў Ватыкане ...
Читать далее »Ксёндз Аляксандр Амяльчэня: Наша праца неабходна для Беларусі
65 гадоў нядаўна адзначала Беларуская служба Радыё Ватыкана — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, якая была заснаваная ксяндзом Пятром Татарыновічам. Зараз Беларускай рэдакцыяй кіруе ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Карэспандэнтка Таццяна Смоткіна сустрэлася з ім у Ватыкане. Ксёндз Аляксандр Амяльчэня распавёў ёй пра асаблівасці працы на радыё, правёў экскурсію па офісу і падзяліўся сваёй марай. Па словах кс. Амяльчэні, самым вялікім прыярытэтам для іх ...
Читать далее »У Ватыкане адбылася Імша ў гадавіну кананізацыі Яна Паўла ІІ
27 красавіка ў ватыканскай базыліцы адбылася св. Імша з нагоды першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ. У літургіі ўдзельнічалі шматлікія кардыналы і біскупы. Прыбыла вялікая дэлегацыя з Кракава. Узначаліў Эўхарыстыю кардынал Анджэла Садана, дэкан Калегіі кардыналаў, а ў часы пантыфікату Яна Паўла ІІ – Дзяржсакратар Яго Святасці. Гамілію прамовіў арцыбіскуп Кракаўскі, кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар святога Пантыфіка. Польскі ...
Читать далее »Кардынал: вынішчэнне армян пры пасіўнасці Еўропы
Вынішчэнне армян, а таксама хрысціян асірыйцаў, халдэяў, сірыйцаў і іншых у турэцкай дзяржаве ў з 1915 па 1918 гады адбывалася пры бяздзейнасці і маўчанні еўрапейскіх дзяржаў. Пра гэта нагадаў у вялікім артыкуле на старонках італьянскай каталіцкай газеты “Avvenire” прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынал Фернанда Філоні. Іерарх прымеркаваў яго да 100-годдзя генацыду армян, які адзначаецца ў гэтыя дні. Спасылаючыся на вядомае ...
Читать далее »Паўмільёны вернікаў прыбудзе да Турынскай плашчаніцы
Больш за паўмільёны вернікаў з усяго свету ўжо замовілі візіт да Турынскай плашчаніцы. Праз пяць гадоў пасля апошняй дэманстрацыі 19 красавіка 2015 г. яна была адкрыта для наведання і ўжо ў першыя дні у турынскую катэдру прыбылі натоўпы пілігрымаў. Перад палатном, у якое, у адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй, у магіле было загорнута цела Езуса Хрыста, можна будзе маліцца да 24 ...
Читать далее »Папа Францішак гродзенскім пілігрымам пра візіт у Беларусь: «Калі дазволіць Пан Бог, то гэта будзе» (+відэа)
15 красавіка Папа Францішак скіраваў адмысловае прывітанне настаяцелям і навучэнцам семінарыі ў Гродне. Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, на якой прысутнічалі гродзенскія пілігрымы ў рамках сваёй пілігрымкі ў Рым. Зварот Святога Айца прагучаў на ватыканскай плошчы ў перакладзе на беларускую мову, паведамляе Ватыканскае радыё. Звятаючыся да святароў і семінарыстаў, Папа сказаў: “Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў ...
Читать далее »Прэзентацыя павільёну Святога Пасаду на “Expo 2015”
14 красавіка 2015 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя павільёну Апостальскай Сталіцы на Сусветнай выставе “Expo 2015”. Форум будзе праходзіць у Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. на тэму: “Накарміць планету. Энергія для жыцця”. Экспазіцыя Святога Пасаду будзе раскрываць чатыры галоўныя тэмы: экалогіі, салідарнасці ў эканоміцы, выхавання і хлеба, як прадукту, які робіць відавочнай прысутнасць Бога ў свеце. ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН супраць ядзернай зброі
“Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй не толькі не былі раззброены, але мадэрнізавалі свой ядзерны арсенал. А дзяржавы, якія не мелі такой зброі, уступілі ў яе валоданне. Самае страшнае, аднак, тое, што ядзерная зброя можа стаць інструментам тэрарыстычных арганізацый і экстрэмістаў”, — сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на канферэнцыі: “Ядзерная зброя і маральны компас”, якая праходзіла ў ...
Читать далее »У Ватыкане ўзмацнілі меры бяспекі
«Меры бяспекі на дадзены момант ўзмоцнены», — заявіла кіраўнік Інспекцыі грамадскага парадку пры Ватыкане Марыя Разарыя Майарына (Maria Rosaria Maiorino). «Мы павінны быць да ўсяго гатовыя, пачынаючы ад тэракту да простага верніка, які ад вялікіх пачуццяў для Папы кідае ў паветра які-небудзь прадмет, або паломніка, які параніцца аб агароджу», — распавяла 59-гадовая кіраўнік ватыканскай Інспекцыі ў інтэрв’ю штотыднёвіку Oggi. Чэргі ля паліцэйскага кантролю перад уваходам у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!