Бэнэдыкт XVI вядзе манаскае жыццё і пакідае сваю рэзідэнцыю толькі па просьбе Францішка, не прымаючы іншых запрашэнняў, распавёў асабісты сакратар Папы на пенсіі арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della sera”, паведамляе Ватыканскае радыё. 11 лютага 2015 года мінула два гады пасля гістарычнага рашэння Пантыфіка пакінуць Пасад св. Пятра. Бэнэдыкт XVI і сёння перакананы ў правільнасці і неабходнасці свайго ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Папа больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам
Святы Айцец больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем папы Францішка, гэты абрад будуць здзяйсняць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік будзе проста ўручаць сімвалічныя атрыбуты біскупскай вопраткі 29 чэрвеня – ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла. Раней увесь абрад здзяйсняўся асабіста Папам. З 2015 года іерархі ...
Читать далее »Святы Айцец: сапраўднае шчасце – у дапамозе іншым
“Мы будзем асуджаны паводле таго, як адносіліся да бедных”, напісаў папа Францішак у звароце да духавенства архідыяцэзіі Пала, на філіпінскім востраве Таклабан. Кароткая сустрэча Пантыфіка з мясцовымі біскупамі і святарамі, а таксама асобамі, якія пацярпелі ад тайфуна «Хаям», адбылася 17 студзеня 2015 г. у катэдральным касцёле Палы. Ім быў уручаны тэкст паслання Святога Айца, а сам Папа звярнуўся да прысутных ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з Анджэлінай Джалі
8 студзеня 2015 г. адбылася сустрэча папы Францішка са знакамітай амерыканскай актрысай Анджэлінай Джалі. Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца. Гэта стужка “прадстаўляе каштоўнасці, станоўчыя з чалавечага і духоўнага пунктаў гледжання, у першую чаргу, каштоўнасць прабачэння”, адзначыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Нядаўна падчас здымкаў фільма аб атлеце-хрысціяніне Луісе Дзамперыні, актрыса ...
Читать далее »Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана споўнілася 65 гадоў
6 студзеня споўнілася 65 гадоў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. Ватыканскае радыё — гэта радыёстанцыя Апостальскай Сталіцы з сядзібай у горадзе-дзяржаве Ватыкан. Заснавана Гульельмам Марконі і ўрачыста адкрыта Піем ХІ 12 лютага 1931 г. На сёння налічвае больш за тры дзясяткі рэдакцый, што вяшчаюць на нацыянальных мовах. Вяшчанне па-беларуску пачалося 65 гадоў таму. У 1949 г. ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэнецца з былымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц”
З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня 2015 г. будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі. Яны ўручаць Пантыфіку статуэтку “Дар памяці” Міжнароднага асвенцымскага камітэту. У аўдыенцыі прымуць удзел таксама прадстаўнікі Міжнароднага дома сустрэч моладзі ў Асвенцыме і навучэнцы ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам
Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, — сказаў прэлат з ...
Читать далее »Твор Моцарта загучыць падчас папскай літургіі Божага Нараджэння
У сераду, 24 снежня, падчас Эўхарыстыі на Божае Нараджэнне ў ватыканскай базіліцы будзе гучаць музыка Моцарта, а менавіта твор “Et incarnatus est” з так званай “Вялікай імшы”. Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека, з удзелам ізраільскай сапрана Чэн Рэйс. Ідэя такога роду музычнага афармлення папскай літургіі належыць кс. Масіма Паламбэле, кіраўніку хора Сікстынскай капэлы. Яго мэта, ...
Читать далее »Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння
Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са ...
Читать далее »Твітэр-акаўнту Папы два гады
Твітэр-акаўнту Папы споўнілася два гады. Менавіта 12 снежня 2012 года на ім змясцілася першае кароткае паведамленне Пантыфіка. Яго напісаў, з дапамогай электроннага планшэту, Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI. У той час Святы Айцец прывітаў вернікаў словамі: “Дарагія сябры, я рады звязацца да вас праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!