8 студзеня 2015 г. адбылася сустрэча папы Францішка са знакамітай амерыканскай актрысай Анджэлінай Джалі. Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца. Гэта стужка “прадстаўляе каштоўнасці, станоўчыя з чалавечага і духоўнага пунктаў гледжання, у першую чаргу, каштоўнасць прабачэння”, адзначыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Нядаўна падчас здымкаў фільма аб атлеце-хрысціяніне Луісе Дзамперыні, актрыса ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана споўнілася 65 гадоў
6 студзеня споўнілася 65 гадоў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. Ватыканскае радыё — гэта радыёстанцыя Апостальскай Сталіцы з сядзібай у горадзе-дзяржаве Ватыкан. Заснавана Гульельмам Марконі і ўрачыста адкрыта Піем ХІ 12 лютага 1931 г. На сёння налічвае больш за тры дзясяткі рэдакцый, што вяшчаюць на нацыянальных мовах. Вяшчанне па-беларуску пачалося 65 гадоў таму. У 1949 г. ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэнецца з былымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц”
З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня 2015 г. будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі. Яны ўручаць Пантыфіку статуэтку “Дар памяці” Міжнароднага асвенцымскага камітэту. У аўдыенцыі прымуць удзел таксама прадстаўнікі Міжнароднага дома сустрэч моладзі ў Асвенцыме і навучэнцы ...
Читать далее »Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам
Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, — сказаў прэлат з ...
Читать далее »Твор Моцарта загучыць падчас папскай літургіі Божага Нараджэння
У сераду, 24 снежня, падчас Эўхарыстыі на Божае Нараджэнне ў ватыканскай базіліцы будзе гучаць музыка Моцарта, а менавіта твор “Et incarnatus est” з так званай “Вялікай імшы”. Яго выканае сімфанічны аркестр з Піцбурга пад кіраўніцтвам Манфрэда Хонека, з удзелам ізраільскай сапрана Чэн Рэйс. Ідэя такога роду музычнага афармлення папскай літургіі належыць кс. Масіма Паламбэле, кіраўніку хора Сікстынскай капэлы. Яго мэта, ...
Читать далее »Папа Францішак адзначае сёння дзень нараджэння
Сёння, 17 снежня, папа Францішак заканчвае 78 год жыцця — амаль за чатыры месяцы да другой гадавіны пантыфікату. Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, сталіцы Аргенціны. Падчас свайго 15-гадовага біскупскага служэння кардынал Хорхе Марыё Бергольо заўсёды быў, як і цяпер, у цесным кантакце са сваёй «паствай». З нагоды дня нараджэння 7 тысяч танцораў выканаюць у Рыме адзін са ...
Читать далее »Твітэр-акаўнту Папы два гады
Твітэр-акаўнту Папы споўнілася два гады. Менавіта 12 снежня 2012 года на ім змясцілася першае кароткае паведамленне Пантыфіка. Яго напісаў, з дапамогай электроннага планшэту, Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI. У той час Святы Айцец прывітаў вернікаў словамі: “Дарагія сябры, я рады звязацца да вас праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад ...
Читать далее »Маскоўскі Патрыярхат назваў перашкоду для сустрэчы Папы і Патрыярха
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл шануе пазіцыю папы Францішка па многіх праблемах, але для іх сустрэчы існуе перашкода, паведаміў 2 снежня 2014 г. прэс-сакратар кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Аляксандр Волкаў. Ёй, на думку прадстаяцеля, з’яўляюцца дзеянні Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы, хоць, як адзначыў прэс-сакратар, погляд Пантыфіка на сітуацыю ў сучаснай Украіне шмат у чым супадае з пазіцыяй Рускай Праваслаўнай ...
Читать далее »“Святы Прастол” ці “Святы Пасад”?
Практыка паказвае, што абодва назоўнікі – прастол і пасад – выкарыстоўваюцца сёння ў беларускай літаратурнай мове са значэннем “месца знаходжання іерарха Каталіцкага Касцёла” або “высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім святар адпраўляе набажэнства”. Аднак не выпадае лічыць ужыванне названых лексем у аднолькавай ступені мэтазгодным з пункту гледжання культуры мовы, з боку адметнасці беларускай лексічнай сістэмы. Слова прастол не фіксавалі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!