Папа Францішак сустрэўся з Анджэлінай Джалі

jolie28 студзеня 2015 г. адбылася сустрэча папы Францішка са знакамітай амерыканскай актрысай Анджэлінай Джалі.

Кіназорка прыбыла ў Ватыкан з нагоды дэманстрацыі фільма “Нязломлены”, прадзюсерам якога з’яўляецца. Гэта стужка “прадстаўляе каштоўнасці, станоўчыя з чалавечага і духоўнага пунктаў гледжання, у першую чаргу, каштоўнасць прабачэння”, адзначыў у сваім каментары кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Нядаўна падчас здымкаў фільма аб атлеце-хрысціяніне Луісе Дзамперыні, актрыса ўпершыню публічна малілася пра цуд, каб скончыць здымкі.

Ёй патрэбна было сонечнае надвор’е, каб скончыць здымаць вельмі важную апошнюю сцэну фільма. Але ўвесь час ішоў моцны дождж.

Анжэліна сказала: “Не ведаю, як я гэта буду рабіць, але паспрабую пайсці па прыкладзе Луіса”. Потым яна стала на калені і памалілася пра цуд. Дождж спыніўся. З’явілася сонца і вясёлка. Як толькі Джалі пракрычала “знята”, зноў пайшоў дождж.

Пасля прагляду, які праходзіў у сядзібе Папскай акадэміі навук, пры ўдзеле некалькіх дыпламатаў і ватыканскіх іерархаў, Анджэліна Джалі са сваімі двума дзецьмі і яшчэ некалькімі асобамі мелі магчымасць прывітаць папу Францішка ў яго прыватнай бібліятэцы ў Апостальскім палацы, распавёў кс. Ламбардзі.

“Гэта вялікі гонар быць запрошанымі папам Францішкам у Ватыкан. Я лічу гэта знакам пашаны да чалавека веры, які сваім жыццём даў сведчанне аб сіле прабачэння і чалавечага духа”, — сказала актрыса, маючы на ўвазе Луіса Дзамперыні – амерыканскага спартсмена, удзельніка Алімпійскіх гульняў у Берліне ў 1936 г., пра жыццё якога апавядае яе новы фільм.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі