Твітэр-акаўнту Папы два гады

i.wp.plТвітэр-акаўнту Папы споўнілася два гады. Менавіта 12 снежня 2012 года на ім змясцілася першае кароткае паведамленне Пантыфіка. Яго напісаў, з дапамогай электроннага планшэту, Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI.

У той час Святы Айцец прывітаў вернікаў словамі: “Дарагія сябры, я рады звязацца да вас праз “Твітэр”. Дзякуй за вашы шчодрыя водгукі. Я благаслаўляю ўсіх вас ад усяго сэрца”. Першы твіт Папы быў размешчаны на ўсіх моўных версіях мікраблогу. Тады іх было восем: англійская, іспанская, італьянская, партугальская, нямецкая, польская, арабская і французская. Пазней узнікла яшчэ адна – лацінская.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа Францішак пачаў карыстацца акаўнтам @Pontifex праз чатыры дні пасля свайго абрання на пасаду Біскупа Рыма – 17 сакавіка 2014 года. З таго часу, колькасць яго карыстальнікаў пачала расці ў асабліва хуткім тэмпе. На сённяшні дзень іх налічваецца больш за 17 млн.

Першапачаткова твіт-паведамленні з’яўляліся на папскім акаўнце з нагоды агульных аўдыенцый, святаў ці іншых важных падзей у жыцці Касцёла, але пазней яны сталі публікавацца штодзённа. Дзякуючы сваёй прастаце, глыбіні і актуальнасці, яны разыходзяцца па сацыяльнай сетцы праз дзесяткі тысяч “рэтвітаў”.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі