Стартуе супрацоўніцтва паміж Апостальскай элемазінарыяй, італьянскай некамерцыйнай асацыяцыяй “Medicina Solidale” і нядаўна адкрытым “Макдональдс” на прыватыканскай вуліцы Борга Піа ў падтрымцы бяздомных, якія жывуць у раёне плошчы св. Пятра. У мінулыя дні, амерыканскі сеткавы рэстаран, дзякуючы дапамозе валанцёраў, размеркаваў больш за 1000 пасілкаў паміж тымі, хто начуе ў гэты халодны час на вуліцах побач з папскай базылікай, гаворыцца ў спецыяльным ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Папа Францішак: мы кажам “не” нянавісці і насіллю
«2017 год будзе добрым настолькі, наколькі кожны з нас, з Божай дапамогай, дзень за днём будзе старацца рабіць дабро. Мір будуецца тады, калі мы кажам “не” нянавісці і насіллю, і “так” братэрству і прымірэнню», -сказаў Папа Францішак. У першы дзень 2017 года ён падзяліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, сваімі разважаннямі перад малітвай “Анёл Панскі“. Пантыфік нагадаў пра ...
Читать далее »Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана
Шматтомныя факсімільныя выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» перададзены Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы. Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Найдзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур’янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У дар Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма таксама перададзена калекцыя беларускіх кніг па міжнароднаму праекту «Беларусь сёння». БЕЛТА
Читать далее »Францішак у 47-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння: “Існуе праблема высакамернасці сярод духавенства”
Дух клерыкалізма – гэта зло, якое працягвае існаваць ў Касцёле і выклікаць пакуты пакорнага і беднага Божага народу, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі 13 снежня – у 47-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. У літургіі прынялі ўдзел члены Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі, пасяджэнне якой праходзіць ...
Читать далее »Папу можна будзе павіншаваць праз е-мэйл і сацсеткі
Папу можна будзе павіншаваць з юбілеем праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі, для гэтага спецыяльна створаны е-мэйл адрасы і хэштэг, паведамілі 13 снежня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Субота, 17 снежня, а менавіта ў гэты дзень Францішак адзначыць свой 80-ы Дзень нараджэння, пачнецца са св. Імшы ў 8.00 раніцы ў Капэла Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы, якую Папа будзе цэлебраваць ...
Читать далее »Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень міру
Любоў да ворага з’яўляецца ядром хрысціянскай рэвалюцыі, падкрэсліў Святы Айцец у пасланні на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2017 г. «Ненасілле: стыль палітыкі для міру» – так гучыць яго сёлетняя тэма. Папскі дакумент быў апублікаваны і прадстаўлены 12 снежня 2016 г. у Ватыкане. Папа Францішак пажадаў, каб любоў і ненасілле кіравалі не толькі міжасабовымі адносінамі, а таксама сацыяльнымі ...
Читать далее »Елка і яслі на плошчы св. Пятра падрыхтаваныя да інаўгурацыі
На ватыканскай плошчы св. Пятра завяршылася інсталяцыя святочнай елкі і ясляў Божага Нараджэння. 9 снежня 2016 г. пройдзе іх ўрачыстая інаўгурацыя, перад якой Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў гэтай падзеі: дэлегацыі з італьянскага Трэнта і Мальты, адкуль былі дастаўлены адпаведна елка і яслі, а таксама групу дзяцей, якія стварылі елачныя аздабленні. Сёлета падрыхтоўка да Божага Нараджэння ў Ватыкане праходзіць ...
Читать далее »Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі. Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, ...
Читать далее »Святы Айцец супраць “тэатральнай” пакоры
Малым гэтага свету, а не вучоным і разумным Бог раскрывае таямніцу збаўлення, — сказаў Францішак 29 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён падкрэсліў важнасць Божай боязі, якая грунтуецца не на страху, а на пакоры. Перш за ўсё, Пантыфік адзначыў, што ўслаўленне Айца, якое робіць у сённяшнім евангельскім урыўку Езус (Лк 10,21-24), выцякае з таго факту, ...
Читать далее »У Ватыкане выйдзе марка да 80-годдзя Францішка
З нагоды на 80-га Дня нараджэння папы Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, Філатэлістычна-нумізматычнае бюро Дзяржавы Ватыкан рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай. Набор прадстаўляе юбіляра ў жэсце благаслаўлення на фоне статуі Маці Божай з Лухан – апякункі Аргентыны. За Папам змешчаны фрагмент алтара базілікі св. Пятра. Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца сучасны іспанскі мастак Рауль Берсоса, які ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!