У Ватыкане быў выдадзены філатэлістычна-нумізматычны набор, у які уваходзяць памятная манета наміналам у 2 еўра і паштовая марка, прысвечаныя VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая прайшла ў Філадэльфіі 22-27 верасня 2015 года. Акрамя таго, калекцыянерам прапануецца альбом з усёй філатэлістычнай прадукцыяй і адбіткамі паштовых пячатак, якія выкарыстоўваліся Ватыканскай поштай на працягу 2015 г. Ён быў выдадзены на чатырох мовах: італьянскай, французскай, ...
Читать далее »Архив меток: Ватыкан
Калядную ёлку для Ватыкана прывязуць з Баварыі
Святочная ёлка на ватыканскую плошчу св. Пятра прыбудзе сёлета з нямецкай Баварыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Першапачатковая вышыня дрэва складала 32 метры, але яна была скарочана да 25 метраў для больш зручнага транспартавання. Упрыгожаць ёлку святочныя шары, сярод якіх гліняныя – зробленыя дзецьмі, што праходзяць лячэнне ў італьянскіх анкалагічных цэнтрах. Бэтлеемскія яслі на ватыканскай плошчы, інсталяцыя якіх ...
Читать далее »Ватыкан можа стаць мішэнню тэрарыстаў
“Ватыкан праз сваё рэлігійнае значэнне можа стаць мішэнню тэрарыстаў”, — лічыць кардынал Пьетра Паралін. Ён падзяліўся сваім меркаваннем у інтэрв’ю французскай каталіцкай газеце “La Croix”. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы сцвердзіў, што менавіта па гэтай прычыне былі ўзмоцнены меры бяспекі ў Ватыкане. Падтрымліваючы Францішка, іерарх заклікаў, не дазволіць страху паралізаваць сябе. Ён падкрэсліў, што настаў час, каб пачаць “наступ міласэрнасці”, каб ...
Читать далее »Папа і Святы Пасад асудзілі тэракты ў сталіцы Францыі
Святы Пасад рашуча асудзіў тэракты ў сталіцы Францыі, якія адбыліся 13 лістапада вечарам. Кіраўнік Залы Друку, кс. Фэдэрыка Ламбардзі апісаў іх як замах на мір усяго чалавецтва. “Мы шакаваныя гэтымі новымі праявамі жудаснага тэрарыстычнага насілля і нянавісці і асуджаем іх разам з Папам і ўсімі, хто працуе на карысць будавання міру. Мы молімся за ахвяраў, за тых, хто быў паранены, ...
Читать далее »Беларускія вернікі ля рэліквій св. Язафата ў Ватыкане
Дэлегацыя Беларускай Грэка-Каталіцкая Царквы 12 лістапада прыняла ўдзел ва ўрачыстай літургіі ў базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ў свята св. Язафата, біскупа і мучаніка. Яе ўзначаліў пры алтары, дзе змешчаны рэліквіі святога, арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Іерарх асаблівым чынам прывітаў групу грэка-каталіцкіх вернікаў з Беларусі і нагадаў, што “50 гадоў таму, падчас Другога Ватыканскага Сабора, ...
Читать далее »50 гадоў таму ў Ватыкане падпісалі “Катакомбны пакт”
50 гадоў таму, падчас Другога Ватыканскага Сабору, 40 біскупаў падпісалі дакумент, які ў гісторыі Касцёл стаў вядомы пад назвай “Катакомбны пакт”. Іерархі абавязаліся ў ім, сярод іншага, да сціплага ладу жыцця, і за галоўную мэту паставілі служэнне бедным. З гэтай нагоды ў Рыме 11-17 лістапада 2015 г. пройдзе міжнародная канферэнцыя, прысвечаная дакументу, якая мае на мэце падкрэсліць яго актуальнасць. Арганізатары ...
Читать далее »Францішак заклікаў вярнуць пашану да сужэнскай вернасці
“Неабходна вярнуць пашану грамадства да вернасці ў любові”, — сказаў папа Францішак 21 кастрычніка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Ён падкрэсліў, што вернасць абяцанням з’яўляецца “шэдэўрам чалавецтва” і рысай кожнай сапраўднай формы любові. Святы Айцец нагадаў, што сям’я жыве абяцаннем любові і вернасці, якое даюць адно аднаму мужчына і жанчына.“Яно прадугледжвае абавязак выхавання дзяцей. Спаўняецца таксама ў клопаце ...
Читать далее »Удзельнікі Сінода зрабілі важныя прапановы
9 кастрычніка 2015 г. падчас дыскусій у “малых групах” на Сінодзе Біскупаў у Ватыкане працягвалася абмеркаванне першай часткі працоўнага дакументу асамблеі “Instrumentum laboris”. Сінадальныя Айцы заўважалі, што яна больш нагадвае сацыялагічны аналіз існуючых перад сем’ямі праблем. Паводле меркавання ўдзельнікаў асамблеі, тут недастаткова падкрэслена прыгажосць і жыццядайнасць сям’і, заснаванай на непарыўным сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, яе роля ў навучанні чалавечнасці, ...
Читать далее »Дадзены пачатак Сіноду Біскупаў на тэму сям’і
4 кастрычніка 2015 г. у ватыканскай базыліцы ўрачыстай Эўхарыстыяй адкрылася XIV Генеральная Асамблея Сінода Біскупаў на тэму: “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”. Папа Францішак, які ўзначаліў св. Імшу, заклікаў Касцёл да абвяшчэння “Евангелля сям’і” у праўдзе і любові. Пантыфік адзначыў, што сучасны чалавек перажывае драму глыбокай адзіноты. І гаворка ідзе не толькі пра ўдаўцоў або людзей, ...
Читать далее »Купчына: Лукашэнку чакаюць у Ватыкане, а Папу ў Беларусі
Магчымасць узаемных візітаў найвышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. «Гэты візіт (кіраўніка Беларусі ў Ватыкан), як і візіт Папы ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня. Гэты візіт, вядома, адбудзецца, калі ён прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў, але я ведаю, што прэзідэнта Беларусі ў ...
Читать далее »