Архив меток: Ватыкан

Святы Айцец супраць “тэатральнай” пакоры

Малым гэтага свету, а не вучоным і разумным Бог раскрывае таямніцу збаўлення, — сказаў Францішак 29 лістапада падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён падкрэсліў важнасць Божай боязі, якая грунтуецца не на страху, а на пакоры. Перш за ўсё, Пантыфік адзначыў, што ўслаўленне Айца, якое робіць у сённяшнім евангельскім урыўку Езус (Лк 10,21-24), выцякае з таго факту, ...

Читать далее »

У Ватыкане выйдзе марка да 80-годдзя Францішка

З нагоды на 80-га Дня нараджэння папы Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, Філатэлістычна-нумізматычнае бюро Дзяржавы Ватыкан рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай. Набор прадстаўляе юбіляра ў жэсце благаслаўлення на фоне статуі Маці Божай з Лухан – апякункі Аргентыны. За Папам змешчаны фрагмент алтара базілікі св. Пятра. Аўтарам кампазіцыі з’яўляецца сучасны іспанскі мастак Рауль Берсоса, які ...

Читать далее »

Камісія па пытанні дыяканату жанчын сабралася ў Ватыкане

25 лістапада 2016 г. пачалося першае пасяджэнне Камісіі па вывучэнні пытання дыяканату жанчын, заснаванай Святым Айцом 2 жніўня 2016 г. для аб’ектыўнага даследавання сітуацыі ў першыя стагоддзі існавання Касцёла, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Кіруе пасяджэннем яе старшыня, арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Ферэр, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння. Члены Камісіі на працягу двух дзён будуць збірацца ў будынку Кангрэгацыі Веравучэння на ранішніх ...

Читать далее »

Падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Папы цяпер можна і ў інтэрнэце

У вернікаў ва ўсім свеце з’явілася дадатковая магчымасць падтрымаць дабрачынныя ініцыятывы Святога Айца. Цяпер ахвяраванні, якія будуць накіраваны Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных справаў міласэрнасці, можна рабіць з дапамогай адмысловага сайту, які быў створаны ў Ватыкане і пачаў дзейнічаць 21 лістапада 2016 г. Назва рэсурса – www.obolodisanpietro.va – нагадвае пра традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош св. Пятра” (Obolo di san ...

Читать далее »

Ватыкан пачынае рыхтавацца да Божага Нараджэння

Застаецца некалькі дзён да пачатку падарожжа елкі на галоўную ватыканскую плошчу. 9 снежня 2016 г. тут адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнага дрэва і ясляў Божага Нараджэння. 25-мятровая елка сёлета будзе дастаўлёна ў Ватыкан з ваколіц мястэчка Скурэле, якое знаходзіцца ў аўтаномнай правінцыі Трэнта, у паўночнай Італіі. Яна будзе спілена 13 лістапада. Адначасова, там жа мясцовыя школьнікі пасадзяць 40 новых хвойных дрэваў. ...

Читать далее »

Рым прымае змагароў супраць гандлю людзьмі

У Ватыкане прайшла прэзентацыя Асамблеі “RENATE” – аб’яднання членаў манаскіх супольнасцяў і свецкіх вернікаў Еўропы, якія вядуць барацьбу супраць гандлю і эксплуатацыі людзей. Форум будзе праходзіць у Рыме з 6 па 12 лістапада. Праграма мерапрыемства аб’яднана тэмай “Перамога над гандлем людзьмі пачынаецца з нас”. Падчас прэзентацыі былі акрэслены прычыны і маштабы праблемы. Прастытуцыя з’яўляецца “ракам нашага веку” і супрацьстаяць ёй ...

Читать далее »

Ватыкан: адрэстаўравана ўнікальнае драўлянае ўкрыжаванне

Самае старажытнае драўлянае ўкрыжаванне базілікі св. Пятра было адрэстаўравана і прадстаўлена ў Ватыкане. Гаворка ідзе пра двухметровы 72-кілаграмовы крыж з фігурай Езуса Хрыста, зроблены ў ХIV ст. італьянскім скульптарам Пьетра Каваліні.  Працэс рэстаўрацыі расцягнуўся больш чым на год. Ён адбываўся з выкарыстаннем сучасных лазерных тэхналогій і пры фінансавай падтрымцы амерыканскай дабрачыннай арганізацыі “Рыцары Калумба”. Спецыялісты здолелі адкрыць 90% арыгінальных фарбаў ...

Читать далее »

Пантыфік: Езус у малітве – фундамент хрысціянскага жыцця

Фундаментам хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус Хрыстус, які моліцца за нас перад абліччам Айца, адзначыў папа Францішак 28 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Аналізуючы ўрывак з Евангелля паводле св. Лукі (Лк 6, 12-19), Пантыфік падкрэсліў, што краевугольным каменем хрысціянскага жыцця з’яўляецца Езус у малітве. “Езус узышоў на гару маліцца і правёў ноч у малітве да Бога”, — гаворыцца ў Святым ...

Читать далее »

Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце

Дабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года. Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод.  ...

Читать далее »

Францішак заклікаў быць місійнымі вучнямі Хрыста

Быць адважнымі і альтэрнатыўнымі свету не становячыся пры гэтым палемічнымі і агрэсіўнымі, заклікаў Святы Айцец падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 23 кастрычніка ў Ватыкане. Францішак адзначыў важнасць быцця “місійнымі вучнямі, каб несці пасланне збаўлення ўсёй чалавечай сям’і”. “Другое чытанне сённяшняй літургіі прадстаўляе нам заклік св. Паўла да Цімафея, яго паплечніка і ўмілаванага сына, у якім ён разважае ...

Читать далее »