Ватыканскія латэрэйныя білеты можна будзе набыць у інтэрнэце

latereja VaticanДабрачынная латэрэя, прымеркаваная да заканчэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і свята Божага Нараджэння, пройдзе ў Ватыкане. Францішак пажадаў, каб сабраныя ад яе правядзення сродкі былі накіраваны на дапамогу бяздомным і пацярпелым ад землятрусу, які адбыўся ў цэнтральнай Італіі 24 жніўня 2016 года.

Па традыцыі, прызы для латэрэі прадставіў сам Святы Айцец. Гэта каштоўныя рэчы, якія былі падораны яму з розных нагод. 

Латэрэйныя білеты каштуюць 10 еўра. Іх можна будзе набыць ў публічных ватыканскіх установах: аптэцы, пошце, супермаркеце, кнігарні, Нумізматычна-філатэлістычным аддзеле, а таксама на сайце www.vaticanstate.va. Прызы будуць разыграны 2 лютага 2017 года.

Падобная дабрачынная латэрэя будзе праводзіцца ў Ватыкане ўжо ў чацвёрты раз. За сродкі, атрыманыя ад папярэдніх тыражоў, былі ўстаноўлены душавыя для бяздомных побач з плошчай св. Пятра, арганізаваны месцы начлегу для іх, а таксама аказана дапамога бежанцам.

Ватыканскае радыё

для друку для друку