Камісія па пытанні дыяканату жанчын сабралася ў Ватыкане

Vatican25 лістапада 2016 г. пачалося першае пасяджэнне Камісіі па вывучэнні пытання дыяканату жанчын, заснаванай Святым Айцом 2 жніўня 2016 г. для аб’ектыўнага даследавання сітуацыі ў першыя стагоддзі існавання Касцёла, паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду.

Кіруе пасяджэннем яе старшыня, арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Ферэр, сакратар Кангрэгацыі Веравучэння. Члены Камісіі на працягу двух дзён будуць збірацца ў будынку Кангрэгацыі Веравучэння на ранішніх і вячэрніх сесіях.

У склад новай Камісіі ўваходзяць 13 чалавек, шэсць з якіх – жанчыны. Вывучыць важнае і складанае пытанне жаночага дыяканату Папа даверыў святарам, кансэкраваным асобам, тэолагам, рэктарам вышэйшых навучальных устаноў і ўніверсітэцкім выкладчыкам з Іспаніі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і ЗША.

Пытанне аб допуску жанчын да дыяканату на ўзор старажытнага Касцёла было скіравана да Святога Айца 12 мая 2016 г. у Ватыкане падчас аўдыенцыі для ўдзельніц пасяджэння Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц манаскіх супольнасцяў.
Францішак адзначыў тады, што роля так званых дыяканэс у раннім хрысціянстве не зусім зразумелая.

“Я спытаюся ў Кангрэгацыі Веравучэння, ці былі праведзены даследаванні па гэтым пытанні, і даручу заснаваць афіцыйную камісію для яго вывучэння. Думаю, што Касцёл толькі выйграе ад высвятлення гэтага пытання”, — сказаў тады Святы Айцец.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі