Архив меток: Папа Францішак

Святы Айцец падвёў вынікі падарожжа ў Казахстан

Будаўніцтва лепшага свету патрабуе штодзённых высілкаў, а не толькі ўрачыстых падзей, — заўважыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 21 верасня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Папа Францішак распавёў пра Апостальскае падарожжа ў Казахстан, якое здзейсніў 13-15 верасня, а таксама выказаў падзяку ўладам краіны, біскупам і іх супрацоўнікам за вялікую працу, якую яны зрабілі для арганізацыі візіту. ...

Читать далее »

Папа да біскупаў з місійных тэрыторый пра сінадальную мадэль

На працягу апошніх двух тыдняў у Ватыкане праходзіў курс для біскупаў з місійных тэрыторый. Ён завяршыўся сустрэчай з Пантыфікам. Ватыканскі трэнінг — гэта “як майстэрня для біскупаў з усяго свету, дзе кожны можа падзяліцца сваім унікальным вопытам”, — заўважыў нігерыйскі іерарх Фрэнсіс Абафемі Адэсіна. Ён дадаў, што сустрэча стала магчымасцю навучыцца супрацоўнічаць з дыкастэрыямі Святога Пасаду і глыбей паглядзець на ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч: шкада, што Папу сустракаем не ў Беларусі

Старшыня епіскапату Беларусі пракаментаваў свой удзел у сустрэчы з Папам Францішкам у Казахстане. “Мы жывём з надзеяй і молімся, каб калісьці ўзнікла магчымасць прывітаць Пантыфіка ў Беларусі, але для нас вялікая радасць, калі ён наведвае краіны былога Савецкага Саюза, бо гэта тэрыторыя, дзе, на жаль, Касцёл больш за ўсё пакутаваў ад атэістычнай сістэмы”, — адзначыў Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Біскуп ...

Читать далее »

Нур-Султан: Папа Францішак размаўляў з сабратамі-езуітамі

Блізкасць і экуменізм сталі ключавымі тэмамі асабістай сустрэчы Папы Францішка з чальцамі Таварыства Езуса. Яна прайшла 15 верасня 2022 года раніцай у Апостальскай нунцыятуры ў Нур-Султане. “Час, адзначаны братэрствам і глыбокай шчырасцю, як звычайна падчас міжнародных паездак”, — так пра ход размовы, якая доўжылася каля гадзіны з чвэрцю, паведаміў ксёндз Антонія Спадара. На сустрэчы прысутнічалі 19 з 25 сабратаў расійскага ...

Читать далее »

Папа Францішак распачаў Апостальскае падарожжа ў Казахстан

Святы Айцец адправіўся ў Казахстан. 13 верасня 2022 года ў 7.36 па сярэднееўрапейскім часе самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта Фьюмічына ў кірунку Нур-Султана. Мэтай 38-га Апостальскага падарожжа Папы Францішка будзе ўдзел у VII З’ездзе лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій і сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю. За 6,5 гадзін палёту было пераадолена 5262 кіламетры над тэрыторыямі Італіі, ...

Читать далее »

Пантыфік збірае ўсіх нунцыяў у Ватыкане

З 7 па 10 верасня 2022 года будзе праходзіць сустрэча папскіх дыпламатычных прадстаўнікоў. Раз на тры гады, па рашэнні Папы Францішка, нунцыі збіраюцца разам у Ватыкане. Форум распачаўся ў сераду раніцай канцэлебраванай Імшой, якую ўзначаліў кардынал П’етра Паралін у Харальнай капліцы базылікі святога Пятра. Першы дзень будзе прысвечаны размовам з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыята і Рымскай курыі, ён завершыцца сустрэчай з дыпламатычным ...

Читать далее »

Пра канікулы, музыку і жанчын у Касцёле. Папа Францішак даў інтэрв’ю тэлеканалу CNN

Святы Айцец, адказваючы на пытанне тэлеканала TVI/CNN Portugal аб магчымасці паездкі ў Кіеў і Маскву, заявіў, што ўрачы не рэкамендавалі яму падарожнічаць перад апостальскім візітам у Казахстан. «Тэма паездкі знаходзіцца ў падвешаным стане. Я пакуль не ведаю», — сказаў ён, адказваючы на пытанне аб магчымасці візіту ва Украіну і ў Расію. Пантыфік дадаў, што «знаходзіцца ў пастаянным кантакце» з Масквой ...

Читать далее »

Пантыфік да Цэркваў: свет чакае ад нас агульнага сведчання Евангелля

Папа Францішак заклікаў хрысціян ва ўсім свеце змагацца з несправядлівасцю і сацыяльнымі падзеламі, быць больш адданымі справе міру. Ён напісаў прывітальны ліст да Генасамблеі Сусветнай Рады Цэркваў, якая сабралася ў Карлсруэ. “Па-ранейшаму існуюць войны, дыскрымінацыя, розныя формы несправядлівасці і падзелаў, нават сярод саміх вызнаўцаў хрысціянства. Глабалізаваны свет, у якім мы жывём, патрабуе ад нас супольнага сведчання Евангелля ў адказ на ...

Читать далее »

Папа Францішак просіць маліцца за адмену смяротнага пакарання ў свеце

Пантыфік запрашае да малітвы, “каб смяротнае пакаранне, якое пагражае недатыкальнасці і годнасці асобы, было адменена ў заканадаўстве ўсіх краін свету”. Сусветная сетка малітвы апублікавала штомесячнае відэапасланне, у якім Святы Айцец асабіста агучвае сваю малітоўную інтэнцыю на верасень 2022 года. Папа Францішак падкрэслівае, што супраціў смяротнаму пакаранню расце ва ўсім свеце, і гэта з’яўляецца “знакам надзеі” для Касцёла. Паводле звестак Арганізацыі ...

Читать далее »

Папа Францішак маліўся за народ Украіны і ўсе народы, якія пакутуюць

“Молімся за ўкраінскі народ і за ўсе народы, якія пакутуюць ад войнаў. Няхай Бог міру ажывіць у сэрцах лідараў дзяржаў чалавечае і хрысціянскае пачуццё міласэрнасці”, — заклікаў Пантыфік ў Л’Аквіле 28 жніўня 2022 года. Перад малітвай Анёл Панскі, Папа Францішак падзякаваў усім, хто суправаджаў яго падчас кароткага візіту ў сталіцу Абруца. Святы Айцец выказаў сваё спачуванне пакістанцам, якія пацярпелі ад ...

Читать далее »