Архив меток: Папа Францішак

Папа Францішак не думае пра адрачэнне і плануе паехаць у Маскву і Кіеў

Святы Айцец даў інтэрв’ю агенцтву Reuters, у якім абверг чуткі адносна стану свайго здароўя і намеру адрачыся ад служэння на пасадзе Біскупа Рыма, а таксама пацвердзіў намер здзейсніць візіт у Расію і Украіну. Гаворачы пра сітуацыю ва Украіне, Папа распавёў, што былі кантакты паміж кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым адносна магчымай паездкі ў Маскву, ...

Читать далее »

Пантыфік: кожны павінен рабіць свой уклад у місію Касцёла

“Сінод, які перажываем, кліча нас стаць Касцёлам, які ўстае, а не замыкаецца ў сабе, які здольны глядзець шырэй, выйсці з уласных вязніц, каб ісці насустрач свету”, — падкрэсліў Папа Францішак. 29 чэрвеня 2022 года ў ватыканскай базыліцы адбылася Эўхарыстыя з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла. Цэлебрацыю ўзначаліў кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Падчас літургіі Пантыфік благаславіў ...

Читать далее »

У Ватыкан прыехала дэлегацыя з Канстантынопаля

У рамках традыцыйнага абмену дэлегацыямі, прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату з 28 па 30 чэрвеня 2022 года знаходзяцца ў Рыме. Аб гэтым паведаміла Дыкастэрыя спрыяння хрысціянскаму адзінству. Нагодай стала ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, якая адзначаецца ў Касцёле 29 чэрвеня. Дэлегацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тэлмісас Ёў, прадстаўнік Сусветнага Патрыярхату пры Сусветнай радзе Цэркваў і сустаршыня Міжнароднай сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж ...

Читать далее »

Папа Францішак да моладзі: добра і адказна выкарыстаць час канікул

Папа Францішак скіраваў відэапасланне да ўдзельнікаў Глабальнага моладзевага турыстычнага саміту, які з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2022 года праходзіць у італьянскім горадзе Сарэнта. Звяртаючыся да моладзі, Пантыфік заўважыў, што час для турызму супадае з канікуламі ў навучальных установах, а досвед, які атрымліваецца ў гэты перыяд, становіцца запамінальным. “Я ведаю, што некаторыя з вас выкарыстоўваюць гэты час не толькі для ...

Читать далее »

Папа Францішак вызначыў акцэнты экуменічнага дыялогу з праваслаўнымі

Папа Францішак сустрэўся 23 чэрвеня 2022 года ў Ватыкане з прадстаўнікамі Змяшанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Пантыфік спаслаўся на тэму апошніх пасяджэнняў Камісіі, прысвечаных сакрамэнтам, і выказаў надзею на тое, што іх плёнам стане афіцыйны дакумент, які засведчыць аб “існаванні шырокага кансенсусу” і паспрыяе новым крокам да поўнай камуніі. Пантыфік шчыльна звязвае ...

Читать далее »

Папа Францішак: навучыцца сведчыць пра Езуса нават у хваробе і старасці

Пра важнасць трывання ў наследаванні Пана, нягледзячы на абмежаванні выкліканыя старасцю, казаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 22 чэрвеня 2022 года прайшла ў Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на размову Уваскрослага Хрыста са святым Пятром, пра якую евангеліст Ян распавядае напрыканцы свайго Евангелля (21,15-23). Падчас гэтага дыялогу Езус тройчы спытаўся ў Пятра: “Ці любіш ты Мяне”?, а ...

Читать далее »

Пантыфік: што я раблю сёння для ўкраінскага народа?

Папа Францішак нагадаў пра пакуты ўкраінцаў, якія змагаюцца з нягодамі, звязанымі з вайной, што вось ужо некалькі месяцаў працягваецца на тэрыторыі іх краіны. “Давайце не будзем забывацца пра змучаны ўкраінскі народ, які пакутуе. Хацелася б, каб мы ўсе задалі сабе адно пытанне: што я раблю сёння для ўкраінскага народа? Малюся? Дзейнічаю? Спрабую зразумець? Што я раблю сёння для ўкраінскага народа? ...

Читать далее »

Пантыфік: Эўхарыстыя запрашае нас прынесці Бога ў паўсядзённасць

16 чэрвеня 2022 года ў Каталіцкім Касцёле адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Цела і Крыві Хрыста, якая называецца таксама ўрачыстасцю Божага Цела. “Урачыстасць Corpus Domini запрашае нас выйсці і несці Пана ў паўсядзённае жыццё: несці Яго туды, дзе жыццё праходзіць з усімі яго радасцямі і пакутамі”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня прайшла на плошчы святога Пятра ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькі бедных параджае бессэнсоўнасць вайны

“Езус Хрыстус стаў бедным дзеля вас” (пар. 2 Кар 8,9) – тэма паслання Папы Францішка на VI Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў Каталіцкі Касцёле 13 верасня 2022 года. Сусветны дзень бедных з’яўляецца “здаровай правакацыяй” для таго, каб задумацца пра наш лад жыцця перад абліччам шматлікіх праяў беднасці, — заўважыў Папа Францішак. Ён нагадаў, што пасля пандэміі, калі здавалася, ...

Читать далее »

Святы Айцец не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Папа Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела. Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 ...

Читать далее »