Пантыфік: што я раблю сёння для ўкраінскага народа?

Харкаўскае метро ператворанае ў бамбасховішча

Папа Францішак нагадаў пра пакуты ўкраінцаў, якія змагаюцца з нягодамі, звязанымі з вайной, што вось ужо некалькі месяцаў працягваецца на тэрыторыі іх краіны.

“Давайце не будзем забывацца пра змучаны ўкраінскі народ, які пакутуе. Хацелася б, каб мы ўсе задалі сабе адно пытанне: што я раблю сёння для ўкраінскага народа? Малюся? Дзейнічаю? Спрабую зразумець? Што я раблю сёння для ўкраінскага народа? Няхай кожны адкажа ў сваім сэрцы”, — звярнуўся Пантыфік 19 чэрвеня 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.

Украінцы сто шаснаццаты дзень супрацьстаяць расійскай агрэсіі. Увесь гэты час Папа Францішак практычна пры кожнай нагодзе просіць людзей рабіць усё, што ад іх залежыць, для спынення гэтай “складанай” вайны, дзе “прамое ўмяшанне “звышдзяржавы” мае за мэту навязаць сваю волю насуперак прынцыпу самавызначэння народаў”.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі