Пантыфік: Эўхарыстыя запрашае нас прынесці Бога ў паўсядзённасць

16 чэрвеня 2022 года ў Каталіцкім Касцёле адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Цела і Крыві Хрыста, якая называецца таксама ўрачыстасцю Божага Цела.

“Урачыстасць Corpus Domini запрашае нас выйсці і несці Пана ў паўсядзённае жыццё: несці Яго туды, дзе жыццё праходзіць з усімі яго радасцямі і пакутамі”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца, каб Бог дазволіў нам быць “эўхарыстычнымі” людзьмі, “удзячнымі за атрыманыя дары” і здольнымі прыносіць сябе ў дар іншым, “служачы з радасцю, асабліва тым, хто мае ў гэтым найбольшую патрэбу”.

Вітаючы польскіх пілігрымаў, Святы Айцец падкрэсліў, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста “нагадвае пра рэальную прысутнасць Бога ў Эўхарыстыі пад выглядам хлеба і віна”. Ён пажадаў, каб евангелізацыйныя канцэрты, якія будуць праходзіць у Польшчы з гэтай нагоды, “маглі абудзіць ва ўсіх веру, каб прымаючы Цела і Кроў Хрыста маглі яшчэ глыбей адчуць Яго любоў”.

“Няхай Эўхарыстыя, таямніца любові, будзе для ўсіх вас крыніцай святла і асвеціць сцежкі жыцця, падтрымкай падчас цяжкасцей, найвышэйшым суцяшэннем падчас штодзённых пакут”, — пажадаў Пантыфік.

Аляксандр Панчанка – беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку