Папа Францішак далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне

Папа Францішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне.

“У Пальмовую нядзелю Пантыфік папрасіў аб велікодным перамір’і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа Францішак далучаюцца да закліку да перамір’я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком, кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, скіраваў 19 красавіка 2022 года”, — гаворыцца ў афіцыйным тэксце.

Папа Францішак, “усведамляючы, што для Бога няма нічога немагчымага”, просіць аб эвакуацыі насельніцтва, “якое апынулася ў пастцы ў зонах ваенных дзеянняў”, і аднаўленні міру. Ён звяртаецца таксама да тых, хто нясе палітычную адказнасць, і просіць іх прыслухацца да заклікаў людзей да міру.

Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі