Сёлета ўпершыню на Сусветнай канферэнцыі ААН па клімаце з’явіцца міжрэлігійны павільён веры. Ён будзе афіцыйна адкрыты ў дубайскім Экспа-Сіці 3 снежня 2023 года. Планавалася, што яго адкрыццё здзейсніць Папа Францішак разам з Вялікім імамам Аль-Азхар Ахмедам эль-Таебам. Аднак падарожжа Пантыфіка ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты было адменена па прычыне стану яго здароўя. Паводле аўтараў ініцыятывы, праца павільёна, створанага дзякуючы Праграме ААН ...
Читать далее »Архив меток: ААН
Галахер: ядзерная зброя памнажае рызыкі і стварае ілюзію міра
Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі нагадаў пра катастрафічныя наступствы выпрабаванняў ядзерных узбраенняў. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер у якасці кіраўніка дэлегацыі Святога Пасаду прыняў удзел у 13-й Канферэнцыі па спрыянні ўступленню ў сілу Дагавора аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Форум адбыўся 22 верасня 2023 года на палях тыдня высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Папскі ...
Читать далее »Пантыфік: мір — гэта Божая мара для чалавецтва
Войны і ўзброенныя канфлікты адбываюцца з-за недахопу братэрства, — гаворыцца ў звароце Папы да Рады Бяспекі ААН, якую 14 чэрвеня 2023 года зачытаў у Нью-Ёрку Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Мы жывём у крытычны для чалавецтва момант, калі супакой саступае месца вайне, узмацняюцца канфлікты. Трэцяя сусветная вайна вядзецца фрагментарна, але з цягам часу ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра небяспеку “ідэалагічнай каланізацыі”
Годнасць закладзена ў самой прыродзе чалавечай асобы і ні ў якім разе не можа разглядацца як уступка з боку дзяржавы ці любога іншага суб’екта, — заўважыў прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Як супольнасць народаў, так і асобныя дзяржавы павінны пазбягаць надавання прыярытэту і палітызацыі тых правоў, якіх няма ў дамовах або звычаях, а таксама прызнання ў якасці правоў ідэй. Хутчэй, ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН асуджае пагрозы прымянення ядзернай зброі
“Пагрозы прымянення ядзернай зброі з’яўляюцца амаральнымі і небяспечнымі і заслугоўваюць асуджэння”, — заявіў пастаянны прадстаўнік Святога Пасада ў ААН. Арцыбіскуп Габрыэле Кача выступіў 17 кастрычніка 2022 года на пасяджэнні Чацвёртага камітэта Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, на якім абмяркоўваліся наступствы ўздзеяння радыяцыі. Нагадваючы, што ў 2022 годзе адзначаецца 60-я гадавіна Карыбскага крызісу, ватыканскі дыпламат адзначыў, што свет зноў знаходзіцца пад ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
Вырашэнне сітуацыі ва Украіне павінна грунтавацца на пашане да чалавечага жыцця і тэрарыяльнай цэласнасці кожнай краіны, — нагадаў пазіцыю Папы пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. 12 кастрычніка 2022 года Генеральная Асамблея ААН 143-ма галасамі “за” прыняла рэзалюцыю з асуджэннем анексіі тэрыторый Украіны Расійскай Федэрацыяй. Падчас дэбатаў на гэту тэму, якія прайшлі ў рамках 11-й спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі, слова ...
Читать далее »Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы
Святы Пасад далучыцца да Канвенцыі па клімаце і Парыжскай дамовы з намерам дапамагаць эфектыўна і адэкватна адказваць на выклікі, якія змена клімату кідае чалавецтву і нашаму супольнаму дому. 6 ліпеня 2022 года Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН мансеньёр Джардана Кача перадаў Генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу дакумент аб далучэнні Святога Пасаду – ад імя і па даручэнні Дзяржавы Ватыкан ...
Читать далее »Папа Францішак далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва Украіне
Папа Францішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне. “У Пальмовую нядзелю Пантыфік папрасіў аб велікодным перамір’і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа Францішак далучаюцца да закліку да перамір’я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні ...
Читать далее »Кардынал Паралін прэзентаваў энцыкліку «Fratelli tutti» на форуме ААН
Дзяржсакратар Яго Святасці прэзентаваў энцыкліку Папы Францішка «Fratelli tutti» на форуме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Кардынал П’етра Паралін прыняў удзел у анлайн-канферэнцыі на тэму “Братэрства, шматбаковасць і мір”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла місія Святога Пасаду пры ААН у супрацоўніцтве з Мальтыйскім ордэнам, Латэранскім універсітэтам і гуманітарнымі арганізацыямі. Кардынал Паралін пракаментаваў папскую энцыкліку ў святле актуальных выклікаў, на якія павінна адказваць міжнародная супольнасць ...
Читать далее »Святы Пасад у ААН пра сітуацыю ў Беларусі
Святы Пасад у чарговы раз заклікаў да мірнага і справядлівага вырашэння грамадска-палітычнай сітуацыі, якая ўзнікла ў Беларусі пасля выбараў. Арцыбіскуп Іван Юркавіч, Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН, прыняў удзел у спецыяльных дэбатах па сітуацыі ў Беларусі, якія адбыліся ў Жэневе ў рамках 45-й сесіі Рады па правах чалавека. Ён зазначыў, што для зняцця напружанасці ў краіне неабходны “шчыры дыялог, ...
Читать далее »