Пачатак новага года — добры час, каб вызначыць шлях, які мы пройдзем у бліжэйшыя 12 месяцаў.
Пералік гэтых пастановаў змяшчаецца ў тэкстах і прамовах Святога Айца. Вось 12 навагодніх парадаў, паводле Папы Францішка.
- Будзьце будаўнікамі мастоў, а не сцен
Кожны хрысціянін пастаянна будуе масты дыялогу з іншымі, а не сцены нежадання. Хрысціянін заўсёды павінен шукаць спосабы слухаць, шляхі прымірэння з пакорай і лагоднасцю, таму што гэтаму вучыў нас Сын Божы (Пропаведзь у Доме св. Марты 23 студзеня 2015 г.).
- Няхай чыесьці пакуты кранаюць вас і падахвочваюць да дзеяння.
Вы ведаеце, браты, што крывадушнікі плакаць не ўмеюць, забыліся, як гэта робіцца, не просяць аб дары слёз. Калі мы робім нешта добрае, мы амаль інстынктыўна хочам, каб нас цанілі і захапляліся гэтай добрай справай, і мы атрымліваем ад гэтага задавальненне. Езус заклікае нас рабіць добрыя справы без усялякай хвалы і разлічваць толькі на ўзнагароду Айца, які «бачыць таямніцу» (Мц 6, 4; 6, 18) (Пропаведзь у Папяльцовую сераду, 18 лютага 2015 г.).
- Не бойцеся саромецца, калі робіце нешта дрэннае
Мы павінны навучыцца мудрасці, каб адчуваць і прызнаваць сваю віну… Я вінаваты, я адчуваю боль ад траўмы, я ведаю, адкуль яна бярэцца, і я прызнаю сваю віну. Не бойцеся раскаянняў, бо яны – знак збаўлення (Пропаведзь у Доме св. Марты, 28 верасня 2017 г.).
- Мара пра каханне
Як сказаў Папа Францішак у Маніле ў 2015 г.: «Сям’я не можа існаваць без мараў. Калі ў сям’і знікае здольнасць марыць і кахаць, любоў не ўзрастае, жыццё памірае і знікае… Мары надзвычай важныя, асабліва ў сям’і. Я хачу папрасіць вас не губляць гэтую здольнасць марыць!»
- Не прывязвайцеся да багацця
Прывязанасць да багацця — пачатак усялякай карупцыі, паўсюль… У валоданні багаццем ёсць сакрэт. Прывязанасць да яе прыводзіць да таго, што мы думаем: «усё добра», «рай на зямлі», але гэта пазбаўляе нас надзеі, забірае перспектыву. А жыццё без перспектывы — бясплённае, жыццё без надзеі — сумнае (Пропаведзь у Доме св. Марты, 25 мая 2015 г.).
- Штодзённа маліцеся за сваё ўласнае здароўе і здароўе вашых блізкіх
Маліцца за хворых ніколі не бывае занадта шмат. Трэба больш маліцца і асабіста, і ў супольнасці… Увогуле, хвароба ўмацоўвае сямейныя сувязі. Я лічу, што вельмі важна выхоўваць дзяцей з малых гадоў да салідарнасці ў хваробе. Выхаванне, якое абараняе ад уразлівасці людзей перад хваробамі, робіць сэрца нячулым, а дзяцей — «неадчувальнымі» да чужых пакут, няздольнымі справіцца са сваімі пакутамі і жыць з досведам абмежаванасці (Агульная аўдыторыя 10 чэрвеня 2015 г.).
- Будзьце моцнымі ў веры, пераадольвайце падзелы
Калі мы аддаем сябе, мы адкрываем сваю сапраўдную ідэнтычнасць як Божыя дзеці, створаныя на вобраз Айца і, як Ён, даўца жыцця; мы выяўляем, што мы браты і сёстры Езуса, пра якога сведчым. Вось што значыць евангелізаваць; гэта новая рэвалюцыя, таму што наша вера заўсёды рэвалюцыйная; гэта наш самы глыбокі і працяглы вокліч (7 ліпеня 2015 г., святая Імша ў Эквадоры).
- Цяжка працаваць для годнага жыцця для сябе і сваёй сям’і
Праца — паўтараю гэта ў розных формах — уласцівая чалавечай асобе. Яна выражае годнасць чалавека, стварэння, створанага па вобразу Божаму. Таму мы гаворым, што праца — гэта свята… Мне вельмі прыемна бачыць, што кіраўнікі шмат працуюць над стварэннем працоўных месцаў і намагаюцца забяспечыць працай усіх. Праца – гэта свята, яна надае годнасць сям’і. Трэба маліцца, каб не было недахопу ў сямейнай працы. Бо праца, як і свята, належыць да планаў Бога-Творцы (Агульная аўдыенцыя, 19 жніўня 2015 г.).
- Не дазваляйце забраць у вас надзею
Аб’ектыўнасць жыцця павінна ўключаць у сябе здольнасць марыць. А малады чалавек, не ўмеючы марыць, абмяжоўваецца сабой, замыкаецца ў сабе. Кожны марыць пра тое, што ніколі не адбудзецца… Але марце пра гэта, імкніцеся, шукайце перспектывы, адкрывайце сябе. Адкрывайцеся на вялікія рэчы (Папа Францішак у Гаване, Куба, 20 верасня 2015 г.).
- Памятайце, што Бог ніколі не пакідае нас
Езус увесь час адкрывае нам, што Бог не дэспатычны, неталерантны лідэр, але Айцец, поўны любові, чуласці і дабрыні. І таму мы можам і павінны давяраць Яму бясконца (Пропаведзь у Доме св. Марты, 20 лістапада 2017 г.).
- Знайдзі шчасце, ствараючы гармонію
Калі мы асуджаем чалавека, мы выдаляем яго. Ёсць два магчымыя шляхі: спосаб выключыць людзей з нашай супольнасці і спосаб іх уключэння. Першае, хоць і не цалкам, ляжыць у аснове ўсіх войнаў: усе катастрофы, усе канфлікты пачынаюцца з выключэння. Адбываюцца выгнанні з міжнароднай супольнасці, а таксама выхад з сем’яў. Замест гэтага шлях, якому вучыць нас Езус, дыяметральна супрацьлеглы адыходжанню (Пропаведзь у Доме св. Марты, 5 лістапада 2015 г.).
- Ведайце, што вас любяць, каб вы маглі дараваць любоў і прабачэнне іншым
Папа Францішак прыраўняў любоў да Бога з любоўю бацькі ці маці, якія размаўляюць са сваім дзіцем пасля таго, як яно прачынаецца ад кашмарнага сну. Як бацькі супакойваюць нас, кажучы: «Не бойся, я побач», так і Бог кажа: «Не бойся вашых грахоў, Я люблю вас; Я тут, каб вам прабачыць. Гэта Божая міласэрнасць», — тлумачыць Папа (Пропаведзь у Доме св. Марты, 10 снежня 2015 г.).
Па матэрыялах CREDO
Пераклад Марыны Сінкевіч
