Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...
Читать далее »Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію
Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію. 4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан. Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у ...
Читать далее »Папа Францішак падзякаваў манголам за прыём і прывітаў кітайскі народ
Пасля заканчэння святой Імшы на Стэпавай арэне ва Улан-Батары Святы Айцец падзякаваў уладам і народу Манголіі за гасціннасць і дар сяброўства, а таксама даслаў прывітанне кітайскаму народу. Перад тым яе падзякаваць мангольскаму народу за сардэчны прыём, Папа запрасіў да сябе двух кітайскіх біскупаў і сказаў наступнае: «Гэтыя два браты, біскупы – біскуп-эмерыт Ганконгскі і цяперашні біскуп Ганконга. Я хацеў бы ...
Читать далее »Папа католікам Манголіі: малалікасць – не праблема, а рэсурс
Малалікасць з’яўляецца рэсурсам, самае важнае – шчырая вера, — падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з біскупамі, святарамі, кансэкраванымі асобамі і свецкімі душпастырскімі работнікамі, якія служаць у Манголіі. Папа Францішак звярнуўся да прадстаўнікоў Касцёла ў Манголіі 2 верасня 2023 года ў катэдральным касцёле святых Пятра і Паўла ва Улан-Батары. Ён нагадаў пра гісторыю хрысціянскай веры на тэрыторыі гэтай краіны і руплівае ...
Читать далее »Папа ляціць у Манголію: дзе яшчэ ніколі не быў ніводзін Пантыфік?
Папа Францішак рыхтуецца да падарожжа ў Манголію. За сучасную гісторыю Пантыфікі наведалі каля 135-ці краін, таму ў свеце застаецца яшчэ каля шасцідзесяці краін, у якіх ніколі не быў ніводзін Папа. Традыцыя папскіх замежных падарожжаў у сучасную эпоху з’явілася ў 1964 годзе, калі святы Павел VI адправіўся ў Святую Зямлю падчас Другога Ватыканскага Сабора. У рамках трохдзённага візіту ён наведаў каля ...
Читать далее »Папа Францішак анансаваў выйсце другой часткі Laudato si’
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 жніўня 2023 года, Святы Айцец абвясціў, што 4 кастрычніка 2023 года плануе абнародаваць адгартацыю на экалагічную тэматыку. “Паслязаўтра, 1 верасня, будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які дасць пачатак Часу для стварэння, што будзе працягвацца да 4 кастрычніка, свята святога Францішка Асізскага”, — сказаў Папа, падкрэсліваючы, што ў гэты дзень ён ...
Читать далее »Папа Францішак: дапамагчы падняцца тым, хто трапіў у няволю наркотыкаў
За залежнасцямі стаяць “канкрэтныя перажыванні, гісторыі самотнасці, няроўнасці, ізаляцыі, адсутнасці інтэграцыі”, перад абліччам якіх мы не можам заставацца раўнадушнымі, — падкрэсліў Святы Айцец. Папа Францішак выказаў занепакоенасць ростам спажывання наркотыкаў сярод падлеткаў і моладзі, а таксама пашырэннем продажу псіхаактыўных рэчываў на “лічбачых пляцоўках” у даркнэце. Ён падзяліўся сваёй трывогай у пасланні да ўдзельнікаў 60-га Міжнароднага кангрэса судовых таксіколагаў, які праходзіць ...
Читать далее »Папа Францішак: маліцца за змучаны народ Украіны
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая прайшла 23 жніўня 2023 года, Папа Францішак выказаў сваю блізкасць Украіне і заклікаў вернікаў маліцца за яе народ. “Заступніцтву святога Барталамея даверым дарагую Украіну, якая з-за вайны праходзіць праз цяжкія выпрабаванні. Браты і сёстры, будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр украінцаў. Яны шмат пакутуюць: вайна – жорсткая. Колькі зніклых без вестак дзяцей, колькі ...
Читать далее »Папа Францішак да юрыстаў: служыце праўдзе і справядлівасці
Спрыяць вяршэнству закона і памятаць, што ў кожнага чалавека ёсць як правы, так і абавязкі ў адносінах да грамадства, — заклікаў Святы Айцец юрыстаў з еўрапейскіх краін. 21 жніўня 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю юрыстаў з дзяржаў-членаў Савета Еўропы, якія 11 чэрвеня 2022 года падпісалі Венскую дэкларацыю аб вяршэнстве закона і незалежнасці судовай улады. У ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!