Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію

Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію.

4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан.

Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у прысвечанай ёй рымскай святыні.

Святы Айцец здзейсніў паездку ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года. Галоўнай мэтай падарожжа было знаёмства з мангольскім народам і яго культурай, а таксама сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

Падчас знаходжання ва Улан-Батары Папа Францішак сустрэўся з мангольскай жанчынай, маці адзінаццаці дзяцей, якая знайшла на сметніку драўляную статую Марыі і шмат гадоў захоўвала яе дома, каб потым перадаць у мясцовую каталіцкую парафію.

Фігурка Марыі, знойдзеная на сметніку і вернутая каталіцкай супольнасці Манголіі

Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку