Смяротнае пакаранне, далёкае ад правасуддзя, сілкуе пачуцце помсты, якое ператвараецца ў небяспечную атруту для арганізма нашых цывілізаваных грамадстваў, — нагадаў Папа Францішак. Святы Айцец напісаў прадмову да кнігі «Хрысціянін у камеры смяротнікаў. Маё служэнне побач з асуджанымі». Яе аўтар – 72-гадовы Дэйл Расінэла, у мінулым паспяховы юрыст з Уол-Стрыт, які з 1998 года разам са сваёй жонкай духоўна падтрымлівае асуджаных ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Кардынал Бо: візіт Папы дасць новы імпульс Касцёлу ў Азіі
Святы Айцец убачыць дынамічную разнастайнасць Касцёла ў Азіі і веру яе жыхараў, — перакананы бірманскі кардынал Чарльз Маўнг Бо, старшыня Федэрацыі канферэнцыі епіскапатаў Азіі (FABC). Гаворачы пра рэлігійную сітуацыю на кантыненце, арцыбіскуп Янгона заўважыў, што ў нядзелю многія касцёлы там перапоўнены людзьмі, а, вернікі, якія эмігруюць у іншыя краіны, працягваюць захоўваць жывой сваю веру. “Яны з’яўляюцца нашымі місіянерамі”, — падкрэсліў ...
Читать далее »Папа накіраваў пасланне ў падтрымку праследаваных хрысціян
Папа Францішак накіраваў пасланне італьянскаму Камітэту Nazarat, які падтрымлівае праследаваных хрысціян, з нагоды дзесяцігоддзя малітоўнай ініцыятывы Ружанцы на плошчы ў Рыміні за мір ва ўсім свеце. У сваім пасланні Пантыфік падзякаваў за сведчанне любові і блізкасці да пакутуючых народаў. Ён падкрэсліў, што сёння чалавецтва як ніколі мае патрэбу ў Добрай Навіне пра мір, і кожны хрысціянін пакліканы яе абвяшчаць. Папа ...
Читать далее »Святы Айцец выбраў тэму Сусветнага дня міру – 2025
“Адпусці нам правіны нашы: адары нас Тваім супакоем” – такую тэму Святы Айцец выбраў на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Папа прысвеціць ёй адмысловае пасланне. 8 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека выдала паведамленне, у якім патлумачыла, што тэма “сугучная біблійнаму і касцёльнаму сэнсу Юбілейнага года і натхнёная, у прыватнасці, энцыклікамі ...
Читать далее »Новы жэст салідарнасці Папы Францішка з Украінай
8 жніўня 2024 года Святы Айцец адправіць ва Украіну новую партыю прадуктаў харчавання, адзення і медыкаментаў. Грузавікі з гуманітарным грузам адправяцца ва Украіну ад рымскага касцёла святой Сафіі. Яны даставяць у зоны ваенных дзеянняў прадметы першай неабходнасці, такія як адзенне, лекі і прадукты харчавання, у асноўным кансервы з тунцом. За адпраўку і размеркаванне гуманітарнай дапамогі адказвае кардынал Конрад Краеўскі, прэфект ...
Читать далее »На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў
На працягу жніўня Святы Айцец заклікае маліцца за палітычных лідараў. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 30 ліпеня 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Сёння ў палітыкі не самая лепшая рэпутацыя: карупцыя, скандалы, адарванасць ад штодзённага жыцця людзей. Але ці можам мы прасоўвацца на шляху да ўсеагульнага братэрства без добрай палітыкі? – Не. Як казаў Павел VI, палітыка – ...
Читать далее »Папа міністрантам: еднасць з Богам дазваляе дзяліцца Яго любоўю
Святы Айцец перапыніў свой летні адпачынак дзеля сустрэчы з удзельнікамі ХIII Міжнароднай пілігрымкі міністрантаў. Яна прайшла ўвечары 30 ліпеня 2024 года ў Ватыкане. “Плошча святога Пятра – заўсёды прыгожая, але разам з вамі яна яшчэ прыгажэйшая!”, — сказаў Пантыфік, вітаючы сваіх маладых гасцей. Папа Францішак прапанаваў ім паразважаць на дэвізам пілігрымкі – «З табой» (Іс 41,10) – у канктэксце літургічнага ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў да новага альянсу паміж маладымі і пажылымі
Пантыфік заклікаў старэйшае пакаленне і моладзь да сумеснай працы над стварэннем больш гуманнага грамадства. “Нам патрэбны новы саюз паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, каб крыніца жыцця тых, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, сілкавала парасткі надзеі маладых”, — напісаў Папа Францішак у сераду 24 ліпеня 2024 года ў сацсетцы X (былы Twitter). “Так мы спазнаем прыгажосць жыцця і ствараем братэрскае грамадства”, ...
Читать далее »Да Папы і іншых рэлігійных лідараў звярнуліся нобелеўскія лаўрэаты
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі накіравалі адкрыты ліст Папу Францішку, патрыярху Барталамею І, Далай-Ламе і некаторым ісламскім і юдэйскім лідарам з просьбай далучыцца да іх закліку аб спыненні агню напярэдадні Алімпійскіх гульняў. Як паведаміла італьянская газета Il Messaggero, адкрыты ліст падпісалі каля трыццаці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі. Яны заклікалі да неадкладнага перамір’я ва Украіне і ў Газе, абмену ваеннапалоннымі, вызвалення закладнікаў, выдачы целаў ...
Читать далее »Пантыфік да законнікаў і законніц: маліцца аб новых пакліканнях
Працягваць справу, распачатую заснавальнікамі, і маліцца аб новых пакліканнях, заклікаў Папа Францішак прадстаўнікоў шасці ордэнаў, якіх 15 ліпеня 2024 года прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў генеральных капітулаў наступных манаскіх інстытутаў і ордэнаў: клірыкаў святога Віятара, рэгулярных клірыкаў меншых, мінімаў, сясцёр-аўгусцінак Божай Любові, сясцёр-гаіцельніц Найсвяцейшага Сэрца і місіянерак святога Антонія Марыі Кларэта. У прамове ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!