“Адпусці нам правіны нашы: адары нас Тваім супакоем” – такую тэму Святы Айцец выбраў на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Папа прысвеціць ёй адмысловае пасланне.
8 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека выдала паведамленне, у якім патлумачыла, што тэма “сугучная біблійнаму і касцёльнаму сэнсу Юбілейнага года і натхнёная, у прыватнасці, энцыклікамі Laudato si’ і Fratelli tutti, у першую чаргу паняццямі надзеі і прабачэння, сэрцам Юбілею: заклікам да навяртання, накіраваным не на асуджэнне, а на прымірэнне і ўсталяванне міру”.
“Зыходзячы з рэальнасці канфліктаў і сацыяльных грахоў, ад якіх сёння пакутуе чалавецтва, абапіраючыся на надзею, уласцівую юбілейнай традыцыі адпушчэння грахоў/спісання даўгоў і ў святле рэфлексіі Айцоў Касцёла, выяўляюцца канкрэтныя напрамкі, якія могуць прывесці да так неабходных змен у духоўнай, маральнай, сацыяльнай, эканамічнай, экалагічнай і культурнай сферах”, — гаворыцца ў ватыканскім камюніке.
“Толькі на падставе сапраўднага асабістага, грамадскага, міжнароднага навяртання, зможа расквітнець сапраўдны мір, які праявіцца не толькі ў вырашэнні канфліктаў, але і ў выглядзе новай рэальнасці, у якой будуць аздараўляюцца раны і прызнавацца годнасць кожнага чалавека”, — адзначаецца ў паведамленні ведамства Святога Пасаду.
Аляксандр Панчанка — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку