На працягу чэрвеня Папа Францішак заклікае маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 28 мая 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Дарагія браты і сёстры, я хацеў бы, каб у гэтым месяцы мы памаліліся за тых, хто ўцякае са сваёй краіны. Да трагедыі, якую перажываюць людзі, змушаныя пакінуць сваю радзіму, каб уратавацца ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Святы Айцец благаславіў звон «Голас ненароджаных» для Казахстана
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 15 мая 2024 года Папа Францішак благаславіў звон «Голас ненароджаных», які будзе дастаўлены ў Казахстан. Звяртаючыся да польскіх пілігрымаў, Папа пажадаў, каб «Святы Дух заўсёды ўзносіў нас на больш высокі ўзровень бескарыслівай і практычнай любові да бедных, хворых і ўразлівых, такіх як ненароджаныя дзеці”. Пантыфік звярнуў увагу на звон, які знаходзіўся на ватыканскай плошчы. Ён быў прывезены ...
Читать далее »Папа Францішак перакананы, што моладзь дапаможа збліжэнню католікаў і праваслаўных
Моладзь, падтрыманая надзеяй, заснаванай на веры, можа разарваць ланцугі крыўдаў, неразумення і забабонаў, якія стагоддзямі трымалі ў палоне католікаў і праваслаўных, перакананы Святы Айцец. 16 мая 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Мітрапаліта Агафангела і дэлегацыю Афінскага тэалагічнага калегіума. Нагодай для сустрэчы стала 20-цігоддзе супрацоўніцтва паміж Apostolikì Diakonia Грэчаскай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкім камітэтам па культурным супрацоўніцтве Дыкастэрыі ...
Читать далее »Пантыфік сустрэўся з найстарэйшымі рымскімі святарамі
14 мая 2024 года Папа Францішак правёў сустрэчу з рымскім духавенствам, пасвечаным 40 і больш гадоў таму. Мерапрыемства прайшло ў парафіі Сан-Джузэпэ-аль-Трыанфале за зачыненымі дзвярыма. Завяршыўшы нядаўна серыю паездак у пяць сектараў сваёй дыяцэзіі, біскуп Рыма распачаў новы цыкл сустрэч: зараз ён сустракаецца з святарамі па гадах пасвячэння. У двухгадзінным дыялогу з Пантыфікам удзельнічалі каля 70 святароў старэйшага ўзросту. Іх ...
Читать далее »Дыялог Папы з дзецьмі: шчасце – гэта жыць у міры адной Божай сям’ёй
Папа паўдзельнічаў у адным з круглых сталоў Сусветнай сустрэчы #BeHuman (Быць чалавекам) і падпісаў Дзіцячую дэкларацыю аб братэрстве. Мерапрыемства на тэму Дзеці – будучае пакаленне прайшло 11 мая 2024 года ў Ватыкане. У ролі экспертаў круглага стала выступілі дзясяткі дзяцей, якія ўвайшлі ў Новую сінадальную залу ўвенчаныя лаўровымі вянкамі. Кожны з іх прыляпіў зялёны лісток да галінак старога сухога дрэва ...
Читать далее »Абвешчана Папская була аб Юбілеі 2025 года
9 мая 2024 года, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Папа Францішак узначаліў цырымонію, падчас якой была зачытана і ўручана Божаму народу була аб абвяшчэнні Юбілею Святога 2025 года. Цырымонія прайшла ў атрыўме базілікі святога Пятра, перад закрытымі Святымі дзвярыма. Яна папярэднічала малітве Нешпараў, якую затым узначаліў Пантыфік. Дакумент носіць назву Spes non confundit – Надзея не расчаруе. Ён мае 25 раздзелаў ...
Читать далее »Святы Айцец: сучасны свет патрабуе цноты надзеі
Тыя, хто натхнёны надзеяй і цярплівыя, здольныя перажыць нават самыя цёмныя ночы, — адзначыў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 мая 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў сваю катэхезу надзеі, нагадаўшы, што Катэхізіс Каталіцкага Касцёла называе яе тэалагальнай цнотай, якая дапамагае імкнуцца да Нябеснага Валадарства і прагнуць вечнага жыцця, спадзеючыся не на ўласныя сілы, а на абяцанні Хрыста ...
Читать далее »Фільм, які закрануў сэрца Папы Францішка
Папа даслаў кароткае відэапасланне з нагоды 70-годдзя фільма «Дарога» (La strada) італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні. Яго апублікавала ватыканская газета L’Osservatore Romano. З 2 па 5 мая 2024 года на радзіме Феліні ў Рыміні праходзіць кінафестываль. Адно з мерапрыемстваў прысвечана фільму «Дарога», які сёлета святкуе 70-годдзе. У відэапасланні з гэтай нагоды Пантыфік сказаў: «У дзяцінстве я глядзеў шмат фільмаў Феліні, але ...
Читать далее »Пантыфік: сінадальны шлях – гэта шлях паглыбленага слухання
Сінадальнае падарожжа, у якое мы ўступілі як Касцёл, уяўляе сабой асабісты, супольны і касцёльны духоўны вопыт і таму патрабуе індывідуальнай працы кожнага ўнутры сябе, — адзначыў Папа. Пантыфік напісаў прадмову да кнігі езуітаў Хуана Антоніа Герэры Алвеса і Оскара Марціна Лопеса пад назвай Размова ў Духу – мастацтва распазнавання і практыка сінадальнасці, якая выйдзе на італьянскай мове 30 красавіка 2024 ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае распаўсюджваць культуру абдымкаў
«З распасцёртымі абдымкамі» – пад такім дэвізам прайшла 25 красавіка 2024 года сустрэча Папы Францішка з членамі італьянскага руху «Каталіцкая акцыя». У ёй прынялі ўдзел 60 тысяч чалавек. “Абдымкі – адзін з самых спантанных выразаў чалавечага досведу”, — нагадаў удзельнікам ініцыятывы, якія сабраліся на плошчы святога Пятра, Папа. Жыццё чалавека пачынаецца з абдымкаў бацькоў, за якімі ідуць шматлікія іншыя пяшчотныя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!