23 красавіка 2024 года ў Ватыкане адзначаецца дзень святога Юрыя – нябеснага апекуна Папы Францішка. Карэспандэнт газеты L’Osservatore Romano з дэлегацыяй духавенства з Іерусаліма пабываў на радзіме святога Юрыя, адкуль прывёз віншаванні з імянінамі Святога Айца. Мястэчка Лод месціцца на паўдарозе паміж Іерусалімам і Тэль-Авівам. У старажытнасці горад называўся Лідда. Тут, паводле традыцыі, жыў і, верагодна, памёр святы Юрый. Наведванне ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пантыфік у Дзень Зямлі: быць будаўнікамі супольнага дома
Папа нагадаў пра важнасць намаганняў на карысць аховы навакольнага асяроддзя і міру. 22 красавіка 2024 года ён скіраваў кароткае паведамленне з нагоды Дня Зямлі. “Наша пакаленне пакінула ў спадчыну мноства багаццяў, але мы не здолелі захаваць планету і не захоўваем мір. Мы пакліканы стаць рамеснікамі і будаўнікамі супольнага дома, Зямлі, якая “ператвараецца ў руіны”, — напісаў Пантыфік у сацыяльнай сетцы ...
Читать далее »Папа і кардыналы пра ролю жанчын, Сінод і сітуацыю ў свеце
Роля жанчын у Касцёле, праца Сінода і ажыццяўленне рэформы Рымскай курыі, а таксама сітуацыя з войнамі і канфліктамі ў свеце сталі тэмамі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Працы праходзілі ў ватыканскім Доме святой Марты. У іх прымаў удзел Папа Францішак. 15 красавіка 2024 года ўдзельнікі працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле. Падчас гэтай часткі ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб павазе да годнасці жанчын
Давайце паважаць жанчын, іх годнасць і асноўныя правы, — заклікаў Папа Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы сваю інтэнцыю на красавік 2024 года. Святы Айцец нагадаў, што ў многіх частках свету да жанчын адносяцца як да непатрэбных рэчаў: ёсць краіны, дзе ім забаронена адкрываць сваю справу ці атрымліваць адукацыю; яны падпарадкоўваюцца законам, якія прымушаюць іх апранацца пэўным чынам, ...
Читать далее »Успаміны Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI: ён быў для мяне бацькам
«Наступнік» – пад такім загалоўкам 3 красавіка 2024 года выйдзе ў свет кніга ўспамінаў Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI. Яна засноўваецца на інтэрв’ю, якое Пантыфік даў іспанскаму журналісту Хаўеру Марцінэсу-Бракалю. «Ён быў для мяне бацькам», — сказаў пра свайго папярэдніка Папа Францішак на старонках кнігі «Наступнік. Мае ўспаміны пра Бэнэдыкта XVI» (El sucesor. Mis recuerdos de Benedicto XVI), якая ў ...
Читать далее »Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё
Хай святло Ўваскрасення асвяціць нашы розумы і навярне нашы сэрцы, дазваляючы ўсвядоміць каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця, якое трэба вітаць, абараняць і любіць, — заклікаў Папа Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ...
Читать далее »Папа Францішак абмыў ногі 12 зняволеным жанчынам
Папа ўзначаліў Імшу Вячэры Пана ў Вялікі чацвер 28 сакавіка 2024 года ў жаночай турме Рэбібія на ўскраіне Рыма. Па прыкладзе Хрыста, які абмыў ногі 12 апосталам, Папа абмыў ногі 12 зняволеным жанчынам. У кароткай імправізаванай гаміліі Святы Айцец звярнуў увагу на дзве падзеі, звязаныя з Вялікім чацвяргом: абмыванне Езусам ног, праз якое Ён вучыць шляху служэння, і здраду Юды, ...
Читать далее »Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі
24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэўся з супольнасцю клінікі Bambino Gesù
Дар, клопат і супольнасць – на гэтыя тры адмысловыя аспекты звярнуў увагу Папа Францішак, сустракаючыся 16 сакавіка 2024 года ў Ватыкане з калектывам і пацыентамі папскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù. Святы Айцец заўважыў, што шпіталь сёння з’яўляецца “адным з найбуйнейшых цэнтраў педыятрычных даследаванняў і лячэння ў Еўропе, пунктам адліку для сем’яў, якія прыязджаюць з усяго свету”,“і элемент дару застаецца фундаментальным ...
Читать далее »Святы Айцец напісаў аўтабіяграфію
“Life. Мая гісторыя ў Гісторыі” – пад такім загалоўкам выйдзе аўтабіяграфія Папы Францішка, якую ён напісаў разам з журналістам Фабіа Маркезэ Рагонам, ватыканістам тэлеканала Mediaset i яго асабістым сябрам. Кніга з’явіцца на паліцах кнігарняў ЗША і некаторых краін Еўропы 19 сакавіка 2024 года, у 11-ю гадавіну афіцыйнага ўступлення Францішка на пасаду Біскупа Рыма. Яна была падрыхтавана ў амерыканскім выдавецтве HarperCollins. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!