Архив меток: Папа Францішак

Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі

Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...

Читать далее »

Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі

Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...

Читать далее »

Святы Айцец ўзначаліць літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх

Папа Францішак правядзе літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх – у тым самым месцы, дзе распачынаў Вялікі тыдзень дзесяць гадоў таму, на самым пачатку свайго пантыфікату. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы паведаміў, што 6 красавіка 2023 года Папа Францішак адправіцца ў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, дзе ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана. Гэтая літургія пройдзе ў ...

Читать далее »

Папу Францішка выпісалі з бальніцы

Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...

Читать далее »

Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля

Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...

Читать далее »

Старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч заахвочвае маліцца за Папу Францішка, які трапіў у шпіталь

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану! 29 сакавіка года кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў, што Святы Айцец Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку імя Агасціно Джэмэллі. У паведамленні таксама адзначаецца, што «ў апошнія дні Папа Францішак скардзіўся на некаторыя цяжкасці з дыханнем», і ў сераду ...

Читать далее »

Таямнічая белая скрынка або першая “сустрэча двух папаў”

Дзесяць гадоў мінула ад першай сустрэчы двух Папаў: Францішка і Бэнэдыкта XVI. І ўвесь гэты час захоўвалася таямніца пра тое, што было ў белай скрынцы, якую Папа-эмерыт перадаў свайму наступніку. Сустрэча адбылася праз дзесяць дзён пасля таго, як на Пасад святога Пятра 13 сакавіка 2013 года быў абраны 76-гадовы аргенцінскі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа. Яго папярэднік сачыў за канклавам са ...

Читать далее »

Відэазварот Папы да моладзі: змяняйце рэчаіснасць

Змяняць негатыўную рэчаіснасць і весці дыялог са старэйшым пакаленнем заклікаў Францішак моладзь італьянскай Каталіцкай акцыі ў кароткім відэазвароце. 25 сакавіка 2023 года, падчас аўдыенцыі з кіраўніком таварыства біскупам Клаўдыё Джуліядоры, Пантыфік звярнуўся са словамі падбадзёрвання і пажаданнямі да ўдзельнікаў ініцыятывы Пакаленне-2030, якая прайшла пад дэвізам Навучэнцы, якія змяняюць рэчаіснасць. “Вы здольныя змяняць рэчаіснасць? Будзьце асцярожныя. Ёсць добрая рэчаіснасць, якая прымушае ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў да прысвячэння свету Сэрцу Марыі

У канцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 22 сакавіка 2023 года, Папа заклікаў кожнага верніка і кожную супольнасць прысвяціць сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі дзеля Касцёла і чалавецтва, асабліва Расіі і Украіны. “У суботу мы будзем адзначаць урачыстасць Звеставання Пана, і нашы думкі вяртаюцца да 25 сакавіка мінулага года, калі ў еднасці з усімі біскупамі свету Касцёл і чалавецтва, асабліва Расія і ...

Читать далее »

Папу Францішку падарылі човен святога Пятра

Перад агульнай аўдыенцыяй, якая 15 сакавіка 2023 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Пантыфік атрымаў незвычайны і сімвалічны падарунак – вялізарны драўляны човен. Незадоўга да выйсця да вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, Папу Францішку быў урачыста перададзены човен, які з’яўляецца рэканструкцыяй васьмімятровага старажытнага драўлянага судна, знойдзенага ў 1986 годзе на дне Галілейскага возера ў Ізраілі і названага Чоўнам ...

Читать далее »