4 красавіка 2025 года ў Ватыкане была апублікавана новая інфармацыя аб стане здароўя Папы Францішка, які працягвае лячэнне ў ватыканскім Доме святой Марты, спалучаючы яго з працоўнай дзейнасцю. Стан Папы сведчыць пра далейшае невялікае паляпшэнне дыхання, маторыкі і голасу. Новыя аналізы крыві, узятыя ў апошнія дні, паказваюць невялікае зніжэнне інфекцыйных працэсаў. Папа Францішак надалей праходзіць фармакалагічную, рухальную і рэспіраторную тэрапіі. ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Пустая плошча і еднасць пастыра са светам
Мінула пяць гадоў з дня малітвы “Statio Orbis” падчас пандэміі. Прайшло пяць гадоў з таго дня, калі Папа Францішак узняў вочы да неба на пустой Плошчы Святога Пятра. У той вечар ішоў дождж. На плошчы не было ні душы, але мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за гэтай гістарычнай падзеяй па тэлеэкранах, застаючыся ў ізаляцыі на каранціне. Страх нябачнага віруса, ...
Читать далее »Папа Францішак працягвае лячэнне ў Ватыкане
Па вяртанні ў Дом Святой Марты Папа працягвае медыкаментозную тэрапію, а таксама дыхальную і рухальную фізіятэрапію. На дадзены момант ён не прымае наведвальнікаў. Не прыняты рашэнні адносна праграмы яго дзейнасці ў бліжэйшыя тыдні. Выздараўленне Пантыфіка, якое па словах медыкаў, павінна доўжыцца два месяцы, працягваецца ў яго ватыканскай рэзідэнцыі. Ён працягвае лекавую тэрапію, а таксама рухальную і рэспіраторную фізіятэрапію. Апошняя неабходна ...
Читать далее »Святы Айцец выпісваецца з клінікі «Джэмэлі» і вяртаецца ў Ватыкан
Медыкі рымскай клінікі «Джэмэлі» у суботу паведамілі аб выпісцы Папы Францішка, якая адбудзецца ў нядзелю, 23 сакавіка 2025 года. Гэтая навіна была агучана падчас прэс-канферэнцыі, якую правялі доктар Серджа Альф’еры, кіраўнік Дэпартамента медыцынскіх і хірургічных навук, і доктар Луіджы Карбонэ, намеснік дырэктара Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены Ватыкана. «Добрая навіна, якую, я думаю, чакае ўвесь свет, заключаецца ў тым, што ...
Читать далее »Сусветная падтрымка: да 150 кг лістоў штодня для хворага Папы
Папа Францішак, які знаходзіцца ў шпіталі “Джэмэлі”, штодня атрымлівае да 150 кілаграмаў лістоў ад вернікаў з усяго свету, што амаль удвая перавышае звычайны аб’ём карэспандэнцыі. Нябачаная хваля падтрымкі ахапіла Папу падчас яго працяглага знаходжання ў рымскай клініцы. Згодна з інфармацыяй італьянскай пошты, колькасць лістоў, якія штодня дастаўляюцца ў Ватыкан, значна павялічылася з пачатку хваробы Пантыфіка. «Штодзённае атрыманне соцень лістоў для ...
Читать далее »Папа канцэлебраваў Імшу ў прыватнай капліцы ў клініцы “Джэмэлі”
Увечары 16 сакавіка 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што стан Святога Айца, шпіталізаванага ў клініцы “Джэмэлі”, застаецца стабільным. Ён сумяшчаў малітву з адпачынкам. “Стан Папы застаецца стабільным. Сёння раніцай ён канцэлебраваў нядзельную Імшу ў капліцы побач са сваёй палатай”, — гаворыцца ў паведамленні, якое з’явілася ў 18.55 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Быў таксама апублікаваны фотаздымак Папы падчас ранішняй літургіі ...
Читать далее »Лісты да Папы Францішка: хваля падтрымкі з усяго свету
З моманту шпіталізацыі Папы Францішка назіраецца значны рост колькасці лістоў, якія прыходзяць на яго імя. Пантыфік знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі” з 14 лютага 2025 года. Паводле даных італьянскай пошты, аб’ём карэспандэнцыі павялічыўся да 150 кг у дзень. Гэтыя лісты, часта суправаджаюцца малюнкамі і прыходзяць з усяго свету. Яны праходзяць складаны шлях, перш чым дасягаюць свайго адрасата. Кожны ліст, адпраўлены Святому ...
Читать далее »Папа падзяліўся святочным тортам з работнікамі бальніцы Джэмэлі
Святкуючы 12-ю гадавіну свайго абрання, 14 сакавіка Папа Францішак падзяліўся святочным тортам з персаналам рымскай бальніцы Джэмэлі, куды ён быў шпіталізаваны месяц таму. «Днём 13 сакавіка медыцынскія работнікі прынеслі торт са свечкамі ў палату Папы з нагоды 12-годдзя яго абрання», піша Crux, спасылаючыся на афіцыйнае паведамленне Ватыкана. Пасля святкавання Папа па відэасувязі прыняў удзел у велікапосных рэкалекцыях Рымскай курыі, якія ...
Читать далее »Святы Айцец адказаў на пытанне жанчыны, якой здрадзіў муж
Часопіс “Piazza San Pietro” апублікаваў адказ Папы Францішка на ліст жанчыны, якая зведала здраду мужа. “Прабачэнне – гэта свабодны, асабісты акт, які чэрпае сілу ў Святым Духу, міласэрнасці і любові Бога”, — напісаў Святы Айцец. 12 сакавіка 2025 года на старонках часопіса «Piazza San Pietro» Пантыфік адказаў на пытанне чытачкі аб тым, ці варта дараваць мужу “недаравальнае”. “Мой муж здраджвае ...
Читать далее »«Браты і сёстры, добры вечар»: 12 гадоў пантыфікату Папы Францішка
13 сакавіка 2025 года спаўняецца 12 гадоў з моманту абрання аргенцінца Хорхэ Марыа Берголіа на Пасад Пятра. За гэты час «Папа з другога канца свету» стаў адным з самых блізкіх да людзей і паважаных пантыфікаў, нягледзячы на цяжкасці са здароўем і выклікі. Сцэна выхаду новаабранага Папы на лоджыю Базілікі Святога Пятра 13 сакавіка 2013 года стала сапраўды іканічнай. Дзясяткі тысяч ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!