Папа канцэлебраваў Імшу ў прыватнай капліцы ў клініцы “Джэмэлі”

Увечары 16 сакавіка 2025 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што стан Святога Айца, шпіталізаванага ў клініцы “Джэмэлі”, застаецца стабільным. Ён сумяшчаў малітву з адпачынкам.

“Стан Папы застаецца стабільным. Сёння раніцай ён канцэлебраваў нядзельную Імшу ў капліцы побач са сваёй палатай”, — гаворыцца ў паведамленні, якое з’явілася ў 18.55 па цэнтральнаеўрапейскім часе. Быў таксама апублікаваны фотаздымак Папы падчас ранішняй літургіі – першы з моманту яго шпіталізацыі.

Святы Айцец працягвае прызначаную яму тэрапію, у тым ліку дыхальную і рухальную, якая прыносіць карысць. Адзначаецца, што 16 сакавіка ён не прымаў наведвальнікаў, а правёў дзень у малітве, адпачынку і невялікай працы.

Аляксандр Панчанка — беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку