Святкуючы 12-ю гадавіну свайго абрання, 14 сакавіка Папа Францішак падзяліўся святочным тортам з персаналам рымскай бальніцы Джэмэлі, куды ён быў шпіталізаваны месяц таму.
«Днём 13 сакавіка медыцынскія работнікі прынеслі торт са свечкамі ў палату Папы з нагоды 12-годдзя яго абрання», піша Crux, спасылаючыся на афіцыйнае паведамленне Ватыкана.
Пасля святкавання Папа па відэасувязі прыняў удзел у велікапосных рэкалекцыях Рымскай курыі, якія праводзіць айцец Раберта Пазаліні, новы прапаведнік Папскага дому. Пасля духоўных практыкаванняў Папа працягнуў тэрапеўтычныя працэдуры.
Нягледзячы на папярэднія крызісы, на працягу апошняга тыдня стан Папы застаецца стабільным. Па словах лекараў, хоць яго сітуацыя застаецца складанай, у цяперашні час яго жыццю нічога не пагражае.
Раней на гэтым тыдні сканаванне грудной клеткі і лабараторныя даследаванні паказалі паляпшэнне яго агульнага стану. Аднак лекары не называюць магчымай даты выпіскі, заяўляючы, што складаны клінічны стан Пантыфіка яшчэ патрабуе шпіталізацыі.
credo.pro
пераклад Марыны Ткач
