Святы Айцец праходзіць абследаванне і лячэнне ў клініцы Джэмэлі

Клініка Джэмэлі ў Рыме

Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку Джэмэлі для правядзення неабходных дыягнастычных абследаванняў і лячэння бранхіту.

«Гэтай раніцай, пасля заканчэння аўдыенцый, Папа Францішак быў шпіталізаваны ў паліклініку імя Аўгусціна Джэмэлі для некаторых неабходных дыягнастычных абследаванняў і для працягу ў шпітальных умовах лячэння бранхіту, які ўсё яшчэ працягвае дакучаць», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Залы Друку Святога Пасада, апублікаваным 14 лютага 2025 года.

Усе запланаваныя сустрэчы і аўдыенцыі Папы часова будуць адкладзены да паляпшэння стану яго здароўя. Клініка Джэмэлі, дзе зараз знаходзіцца Пантыфік, традыцыйна з’яўляецца медыцынскай установай, якой давяраюць лячэнне Рымскіх Пантыфікаў.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку