Святы Айцец спачувае ў сувязі з авіякатастрофай у ЗША

Папа Францішак даслаў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму ў сувязі з трагічным інцыдэнтам, які адбыўся бліз Вашынгтона 30 студзеня 2025 года. У выніку сутыкнення пасажырскага самалёта з ваенным верталётам загінулі людзі.

У сувязі з трагедыяй Святы Айцец даслаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачувальную тэлеграму, выказаўшы духоўную падтрымку сем’ям пацярпелых.

“Даведаўшыся пра сутыкненне, якое адбылося ў паветранай прасторы бліз Аэрапорта імя Рональда Рэйгана ў Вашынгтоне, выказваю сваю духоўную блізкасць усім, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі. Давяраючы душы памерлых ласкавай міласэрнасці Усемагутнага Бога, выказваю свае глыбокія спачуванні сем’ям, якія зараз аплакваюць страту блізкага. Я таксама малюся за тых, хто ўдзельнічае ў ратавальнай аперацыі, і заклікаю на ўсіх жыхароў краіны Божае благаслаўленне суцяшэння і сілы”, — гаворыцца ў тэлеграме Папы Францішка на імя прэзідэнта ЗША.

30 студзеня 2025 года самалёт авіякампаніі American Airlines, на борце якога знаходзіліся 60 пасажыраў і чацвёра членаў экіпажа, сутыкнуўся ў паветры з ваенным верталётам. Катастрофа адбылася ў вашынгтонскім Аэрапорце імя Рональда Рэйгана падчас захода самалёта на пасадку. Абломкі самалёта ўпалі ў раку Патамак. Вядзецца ратавальная аперацыя, на месцы крушэння знаходзяць целы загінулых. Паведамляецца, што на борце самалёта знаходзілася група спартсменаў: фігурысты і трэнеры.

Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі