Архив меток: ЗША

Амерыканскі медаль Свабоды для Папы. Леў XIV атрымаў яго напярэдадні Дня Незалежнасці

«Першым правам, замацаваным заснавальнікамі Злучаных Штатаў Амерыкі, было права на жыццё і годнасць», — падкрэсліў Папа Леў XIV у сваёй прамове з нагоды ўзнагароджання яго прэстыжным штогадовым медалём Свабоды (Medal Of Liberty) Нацыянальным Канстытуцыйным цэнтрам. Ён заклікаў да агульнай заклапочанасці амерыканцаў падтрымліваць прынцыпы Дэкларацыі незалежнасці. Папа падкрэсліў, што атрыманне медаля Свабоды напярэдадні 250-годдзя заснавання Злучаных Штатаў і падпісання Дэкларацыі незалежнасці ...

Читать далее »

Супольная Імша біскупаў на мяжы Злучаных Штатаў і Мексікі ў знак салідарнасці з мігрантамі

Каталіцкія іерархі прыгранічных рэгіёнаў Злучаных Штатаў і Мексікі правялі ў Нагалесе супольную святую Імшу і працэсію ў знак салідарнасці з мігрантамі. Каталіцкія біскупы арганізавалі дзень душпастырскага суправаджэння на мяжы Злучаных Штатаў Амерыкі і Мексікі. Набажэнства прайшло ў гістарычнай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў арызонскім Нагалесе. Біскуп Тусана Джэймс Міско падкрэсліў, што іерархі прыбылі туды як пастыры Касцёла. «Гэта важнае месца ...

Читать далее »

Незвычайныя шляхі да алтара: 428 новых святароў у ЗША

Сёлета ў Злучаных Штатах святарскае пасвячэнне прымуць 428 мужчын. Новыя дадзеныя сведчаць пра адметную разнастайнасць шляхоў і жыццёвага вопыту будучых душпастыраў. Цэнтр даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце (CARA) у супрацоўніцтве з епіскапатам ЗША апублікаваў вынікі агульнанацыянальнага апытання. Паводле дакумента, колькасць кандыдатаў на пасвячэнне вырасла на 23 чалавекі ў параўнанні з 2025 годам. Абрады пасвячэння традыцыйна адбудуцца каля 29 чэрвеня, ...

Читать далее »

Сталасць і досвед: новае аблічча святарства ў ЗША

Даследаванне ў Злучаных Штатах Амерыкі выяўляе новы партрэт каталіцкага духавенства: гэта людзі з прафесійным досведам, якія прыходзяць да алтара пасля доўгага шляху ўнутранай сталасці. Сучаснае пакаленне каталіцкіх святароў у Злучаных Штатах Амерыкі дэманструе прыкметную тэндэнцыю да інтэлектуальнай і жыццёвай сталасці. Паводле вынікаў апошняга апытання, праведзенага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі сумесна з Цэнтрам даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце ...

Читать далее »

Святы Айцец атрымае “Медаль свабоды”

Папа Леў XIV атрымае 38-ы “Медаль свабоды” (Liberty Medal) ад Нацыянальнага канстытуцыйнага цэнтра (National Constitution Center) за намаганні ў прасоўванні свабод ва ўсім свеце, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Публічная цырымонія пройдзе каля «Independence Mall» у Філадэльфіі 3 ліпеня 2026 года, напярэдадні 250-й гадавіны заснавання Злучаных Штатаў. Як адзначылі арганізатары, высокая ўзнагарода падкрэслівае намаганні Святога Айца ў справе абароны рэлігійнай ...

Читать далее »

Салідарнасць праз акіян: католікі ЗША дапамогуць Усходняй Еўропе

Штогадовы збор сродкаў, які каталіцкі епіскапат ЗША праводзіць у Папяльцовую сераду, застаецца жыццёва важным для адраджэння веры ў краінах былога савецкага блока, уключаючы Беларусь. Гэта акцыя, запланаваная на 18 лютага 2026 года, падтрымлівае каталіцкія супольнасці ў 28 краінах, якія пацярпелі ад дзесяцігоддзяў атэістычнага рэжыму. Як адзначыў біскуп Джэральд Вінке, старшыня падкамітэта амерыканскага епіскапату па дапамозе Усходняй Еўропе, наступствы “бязбожнага грамадства” ...

Читать далее »

ЗША: больш за 100 студэнтаў, якія навучаюцца ў адным універсітэце, рыхтуюцца да сакраманту хросту

Колькасць заявак перавысіла чаканні ўніверсітэцкіх капеланаў у Канзасе. Прынамсі 110 чалавек стануць членамі Каталіцкага Касцёла падчас сёлетняга Вялікадня, што амаль у тры разы больш, чым у папярэднія гады. Гэтая з’ява з’яўляецца часткай больш шырокага павелічэння навяртання маладых людзей у ЗША. Вялікдзень у Канзасе Катэхумены рыхтуюцца да прыняцця сакраманту ў цэнтры акадэмічнага душпастырства св. Ісідора, які дзейнічае пры Канзаскім дзяржаўным універсітэце. ...

Читать далее »

Маладыя і адукаваныя: партрэт новага пакалення манахаў

Манаскія асобы паказваюць Божае запрашэнне любіць Яго ўсім жыццём на зямлі, – заявіў арцыбіскуп Рональд Хікс, прадстаўляючы справаздачу наконт манаскіх асоб, якія склалі вечныя абяцанні у ЗША ў мінулым 2025 годзе. Напярэдадні XXX Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, які Касцёл адзначыць 2 лютага 2026 года, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША абнародавала вынікі даследавання «Class of 2025». Гэтая штогадовая справаздача, падрыхтаваная Цэнтрам даследаванняў ...

Читать далее »

Эўхарыстычнае адраджэнне ў ЗША: вера вяртаецца ў парафіі

Ініцыятыва “Нацыянальнае эўхарыстычнае адраджэнне” ў ЗША значна ўзмацніла веру ў рэальную прысутнасць Хрыста і падштурхнула католікаў да актыўнага валанцёрства. Вынікі шырокамаштабнага апытання “Share Your Perspective”, апублікаваныя 15 студзеня 2026 года, паказваюць станоўчую дынаміку ў рэлігійным жыцці амерыканскіх католікаў пасля трохгадовай ініцыятывы епіскапату ЗША. Вера ў рэальную прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі сярод актыўных вернікаў дасягнула 90 працэнтаў, што з’яўляецца значным ростам ...

Читать далее »

Душпастырства ў страху: у ЗША мігрантам дазволілі не ісці ў храм

Біскуп Эрл Фернандэс з Каламбуса вызваліў католікаў-мігрантаў ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай святой Імшы праз пагрозу затрыманняў і дэпартацый, якія ўзмацніліся ў рэгіёне. Біскуп дыяцэзіі Каламбус у амерыканскім штаце Агаё Эрл Фернандэс выдаў дэкрэт, які дазваляе вернікам без афіцыйнага статусу, а таксама тым, хто абгрунтавана баіцца пераследу, не наведваць святыні ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. Прычынай такога кроку стала актывізацыя ...

Читать далее »