Архив меток: ЗША

ЗША: у наступным годзе адбудзецца вялізная эўхарыстычная працэсія-пілігрымка

«Гэта будзе адна з самых вялікіх эўхарыстычных працэсій у гісторыі», — гаворыцца ў апісанні да карты Нацыянальнай Эўхарыстычнай Пілігрымкі. Як інфармуе opoka.org.pl, у Пяцідзесятніцу наступнага года, 19 мая 2024 г., з чатырох пунктаў у чатырох кутках Злучаных Штатаў Найсвяцейшы Сакрамант рушыць, а за ім вернікі, і нарэшце дасягне Індыянапаліса на Х Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс, які адбудзецца пазней у ліпені паміж ...

Читать далее »

Касцёл у ЗША аб новых метадах у дачыненні да цел памерлых

Касцёл лічыць пахаванне «найбольш адпаведным спосабам праявы павагі да цела памерлага», паколькі яно «ясна выказвае нашу веру і надзею на ўваскрасенне цела» — нагадаў Камітэт веравучэння епіскапату ЗША (USCCB). Аўтары спецыяльнай заявы адзначылі непрымальнасць выкарыстання ў дачыненні да цела памерлага такіх тэхналогій, як шчолачны гідроліз і кампаставанне. Кожны чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае і валодае неад’емнымі годнасцю і ...

Читать далее »

У ЗША з’явілася праграма «Вяртанне Дадому» для католікаў, якія пакінулі Касцёл

Пра з’яву вяртання ў Касцёл тых католікаў, якія пакінулі яго, у тым ліку, з-за пандэміі паведаміла платформа Yahoo. Паводле яе слоў, парафіі ў розных дыяцэзіях абапіраюцца на 6-тыднёвую праграму «Inviting Catholic Home» (Запрашэнне католікаў  Дадому). Яна была распрацавана яшчэ ў 2014 годзе свецкай асобай Салі М’юз, якая раней сама пакінула Касцёл, а пазней зноў вярнулася. У інтэрв’ю амерыканскай сетцы Daily ...

Читать далее »

ЗША: фігура Маці Божай з Дзіцяткам Езуса засталася некранутай падчас тарнада

Гісторыя фігуры Маці Божай з Дзіцяткам Езуса, якая перажыла нядаўняя тарнада ў Кентукі (ЗША), сёння мае вялікую папулярнасць. Касцёл Уваскрасення Хрыста ў Даўсан-Спрынгс, каля якога і стаіць гэтая фігура, быў амаль цалкам разбураны, а Багародзіца з Дзіцяткам захаваліся. У храме знішчаны вокны і дзверы, адсутнічае дах, але фігура Багародзіцы стаіць без руху, — паведаміла прэс-сакратар дыяцэзіі Оуэнсбара Ціна Кейсі. Нядаўні ...

Читать далее »

Званы катэдры Вашынгтона загучалі ў памяць аб ахвярах COVID-19

У ноч на 11 чэрвеня 2021 г. 600 разоў – па адным разе ў памяць аб кожнай тысячы чалавек, якія памерлі ў ЗША ад COVID-19, прабіў звон Вашынгтонскай катэдры. У Злучаных Штатах колькасць ахвяр віруса, па розных дадзеных, набліжаецца ці ўжо перавысіла 600 тыс. Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC) па стане на 10 чэрвеня 2021 г. ацэньвалі агульную ...

Читать далее »

ЗША: пратэстанты і католікі рыхтуюцца да Маршу ў імя Езуса

22 мая 2021 г. у ЗША зноў пройдзе Марш у імя Езуса. Сёлета ён натхнёны ідэяй хрысціянскага адзінства. Яго арганізатары, пратэстанты, запрасілі да ўдзелу католікаў. Па дадзеных агульнанацыянальнай платформы Tribune Publishing, шэсце пройдзе па вуліцах розных амерыканскіх гарадоў, у тым ліку ўпершыню яго зладзяць у Гранд-Форксе, у Паўночнай Дакоце. У інтэрв’ю газеце Grand Forks Herald мясцовы арганізатар Джо Кін заявіў, ...

Читать далее »

ЗША: студэнт-інжынер зрабіў пернікавы сабор, каб дапамагчы прытулку для бяздомных

Стварэнне пернікавых домікаў распаўсюджаная калядная традыцыя ў сем’ях, якія маюць нямецкае паходжанне. Гэта мастацтва, якое ўзнікла прыблізна ў XVI стагоддзі і было папулярызавана братамі Грым дзякуючы казцы пра Гензеля і Грэтэль, нават зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса. На сённяшні дзень рэкардсменам з’яўляецца дом, створаны ў 2013 годзе ў Байран (штат Тэхас, ЗША). Яго памеры дасягалі больш за 12 тысяч кубічных ...

Читать далее »

У ЗША знаходзіцца самы маленькі каталіцкі касцёл у свеце

Касцёл, пабудаваны ў 1928 годзе, складаецца з аднаго алтара і дванаццаці аднамесных лавак. Ён быў «самым маленькім каталіцкім касцёлам» у ЗША. Заходняя Вірджынія вядома ва ўсім свеце сваімі выдатнымі краявідамі, увекавечанымі ў песні Джона Дэнвера «Country Roads». Але, напэўна, мала хто з каталікоў ведае, што ў гэтым штаце ёсць касцёл, які лічыцца самым маленькім ва ўсіх Злучаных Штатах! Касцёл памерам ...

Читать далее »

Біскупы ЗША: не ўсе метады стварэння вакцыны супраць COVID — 19 этычна прымальныя

Ва ўсім свеце працягваюць шукаць вакцыну супраць новага каранавіруса, але не ўсе метады этычна прымальныя. На гэта звярнула ўвагу Канферэнцыя Біскупаў Злучаных Штатаў. Падставай для занепакоенасці стаў факт заключэння Міністэрствам аховы здароўя краіны кантракту з буйной фармацэўтычнай кампаніяй, якая праводзіць даследаванні вакцыны, вырабленай з выкарыстаннем клетак абарціраваных дзяцей. Біскупы ЗША звярнуліся да Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў ...

Читать далее »