Сведчыць пра ўцелаўлёную любоў Езуса Хрыста – гэта наша экуменічнае пакліканне, — адзначыў Папа 20 студзеня 2025 года падчас аўдыенцыі для міжканфесійнай дэлегацыі з Фінляндыі. Прадстаўнікі каталіцкай, лютэранскай і праваслаўнай канфесій з Фінляндыі штогод наведваюць Ватыкан у кантэксце свята святога Генрыка, нябеснага апекуна гэтай краіны, і Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праводзіцца з 18 па 25 студзеня. Пантыфік прапанаваў ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак атрымаў лёгкую траўму перадплечча
Раніцай 16 студзеня 2025 года Пантыфік атрымаў лёгкую траўму правага перадплечча ў выніку падзення ў Доме святой Марты. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасада. У афіцыйным камюніке Залы Друку гаворыцца, што пры падзенні Папа атрымаў траўму ад удару правага перадплечча, без пераломаў. У якасці меры засцярогі рука была зафіксавана. Святы Айцец працягвае выконваць свае абавязкі. 16 студзеня ён правёў ...
Читать далее »Аўтабіяграфія Папы выйшла ў 80 краінах
Папа Францішак выдаў сваю аўтабіяграфію пад назвай Spera (Майце надзею), якая адначасова выйшла 14 студзеня 2025 года ў больш чым 80 краінах свету. На амаль 400 старонках Пантыфік не проста распавядае пра сваё жыццё, але і разважае пра ключавыя праблемы сучаснасці. Кніга напісана ў форме асабістых успамінаў, перамежаваных з глыбокімі разважаннямі пра будучыню Касцёла і чалавецтва. Пра мэты і структуру ...
Читать далее »Святы Айцец моліцца за ахвяр пажараў у ЗША
Па меншай меры 10 чалавек загінулі і каля 10 тысяч будынкаў было разбурана ў выніку пажараў, якія ахапілі захад ЗША. Папа Францішак запэўніў насельніцтва рэгіёну ў сваёй духоўнай блізкасці і малітве. “Засмучаны гібеллю людзей і маштабнымі разбурэннямі, выкліканымі пажарамі ў раёне Лос-Анджэлеса, Яго Святасць Папа Францішак запэўнівае вас і супольнасці, якія пацярпелі ад гэтай трагедыі, у сваёй духоўнай блізкасці”, — ...
Читать далее »Юбілейны 2025-ы, магчыма, самы інтэнсіўны год у жыцці Папы Францішка
88-гадовы Папа Францішак сустракае 2025-ы з маштабнай праграмай: Юбілейны год, рэалізацыя сінадальных рашэнняў і магчымая паездка ў Турцыю. Гэта будзе адзін з самых насычаных перыядаў яго пантыфікату. У той час як большасць людзей яго ўзросту ўжо больш за 20 гадоў знаходзяцца на пенсіі, Папа рыхтуецца да інтэнсіўнага года служэння. Юбілейны год пачаўся з урачыстага адкрыцця Святой Брамы ў ватыканскай базіліцы ...
Читать далее »Святы Айцец: маліцца за сем’і, якія перажываюць цяжкія часы
Сям’я – гэта каштоўны скарб, які мы павінны падтрымліваць і абараняць, нагадаў 29 снежня 2024 года Папа Францішак падчас штотыднёвай сустрэчы з вернікамі на Плошчы святога Пятра. У свята Святой Сям’і Папа пажадаў асаблівым чынам прывітаць сем’і, якія прысутнічалі на ватыканскай плошчы, а таксама тых, хто далучыўся з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. «Сям’я з’яўляецца асноўнай адзінкай грамадства, каштоўным скарбам, які ...
Читать далее »Папа адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра
24 снежня 2024 года, у вігілію Божага Нараджэння, Папа Францішак адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра, распачаўшы Святы год надзеі. Папа спадзяецца, што Юбілей дапаможа чалавецтву знайсці новую надзею ў час, калі яна так патрэбна. Абрад адкрыцця Святой Брамы глыбока сімвалічны. Папа папрасіў адчыніць для яго дзверы і праехаў праз іх у калясцы як першы пілігрым пад перазвон званоў, якія ...
Читать далее »Папа Францішак: няхай змоўкне зброя і загучаць калядныя гімны
На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая адбылася 22 снежня 2024 года ў Ватыкане, Папа скіраваў свае думкі да народаў, якія пакутуюць ад нестабільнасці і ваенных канфліктаў. Святы Айцец адзначыў, што заўсёды з увагай і трывогай сочыць за навінамі, якія паступаюць з Мазамбіка і мае жаданне “звярнуцца да гэтага дарагога народа з пасланнем надзеі, міру і прымірэння”. ...
Читать далее »Святы Айцец благаславіў кіёскі з вадой для пілігрымаў
Папа Францішак благаславіў адзін з 14 кіёскаў з бясплатнай пітной вадой, якія з’явіліся ў Рыме ў рамках падрыхтоўкі да Юбілею. Рымская муніцыпальная служба ACEA размясціла Дамы вады бліз папскіх базілік і ўздоўж юбілейных маршрутаў. Яны дазваляюць пілігрымам і турыстам бясплатна атрымаць чыстую пітную ваду і зарадзіць мабільныя прылады. Два такіх кіёска месцяцца ў Ватыкане, астатнія дванаццаць – на тэрыторыі сталіцы ...
Читать далее »Дзень нараджэння Папы: 88 гадоў служэння і планы на будучыню
Папа Францішак адзначае 17 снежня 2024 года 88-годдзе, застаючыся актыўным лідарам Касцёла. Нягледзячы на праблемы са здароўем, ён гатовы да новых выклікаў у 2025 годзе. Сёння на святочным торце Папы з’явіцца лічба 88. Хасэ Марыа Берголіа, які паходзіць з Аргенціны і кіруе Каталіцкім Касцёлам з 1,4 мільярдамі вернікаў з сакавіка 2013 года, вядомы сваім характэрным пачуццём гумару і асаблівай увагай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!