
Папа Францішак падчас аўдыенцыі са старшынёй Сусветнага камітэта па харчовай бяспецы Насіфай Наўска-Жан Жэзіль
Раніцай 16 студзеня 2025 года Пантыфік атрымаў лёгкую траўму правага перадплечча ў выніку падзення ў Доме святой Марты. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасада.
У афіцыйным камюніке Залы Друку гаворыцца, што пры падзенні Папа атрымаў траўму ад удару правага перадплечча, без пераломаў. У якасці меры засцярогі рука была зафіксавана.
Святы Айцец працягвае выконваць свае абавязкі. 16 студзеня ён правёў усе запланаваныя сустрэчы і аўдыенцыі.
Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News
