Сям’я – гэта каштоўны скарб, які мы павінны падтрымліваць і абараняць, нагадаў 29 снежня 2024 года Папа Францішак падчас штотыднёвай сустрэчы з вернікамі на Плошчы святога Пятра.
У свята Святой Сям’і Папа пажадаў асаблівым чынам прывітаць сем’і, якія прысутнічалі на ватыканскай плошчы, а таксама тых, хто далучыўся з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі. «Сям’я з’яўляецца асноўнай адзінкай грамадства, каштоўным скарбам, які мы павінны падтрымліваць і абараняць,» — падкрэсліў Пантыфік у сваім звароце.
Асаблівую ўвагу Святы Айцец надаў сем’ям, якія сутыкаюцца з цяжкімі выпрабаваннямі. Ён выказаў спачуванне шматлікім сем’ям у Паўднёвай Карэі, якія страцілі сваіх блізкіх у авіякатастрофе, і заклікаў да малітвы за загінулых і тых, хто выжыў.
Пантыфік заклікаў таксама маліцца за сем’і, якія пакутуюць ад узброеных канфліктаў у розных частках свету: у змучанай Украіне, Палесціне, Ізраілі, М’янме, Судане, Паўночным Ківу.
Марыя Валодзіна — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!