У Дыяцэзіі

200-годдзе з дня нараджэння святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага адзначылі ў Глыбокім

Дзень смерці благаслаўлёных і святых звычайна з’яўляецца таксама днём іх літургічнага ўспаміну, таму 17 верасня Касцёл успамінае постаць арцыбіскупа Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, Мітрапаліта Варшаўскага. Сёлета, 1 лістапада, спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі. Зыгмунт Шчэнсны нарадзіўся ў 1822 годзе ў Ваюціне на Валыні. Выхоўваўся ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, змалку пакланяўся Маці ...

Читать далее »

Студэнтаў і працуючую моладзь запрашаюць у францішканскі кляштар на дні засяроджанасці

З 30 верасня па 2 кастрычніка айцы францішкане запрашаюць студэнтаў (ад 16 год) і дарослых у Удзела (Віцебская дыяцэзія) на дні засяроджання, якія пройдуць у францішканскім кляштары на тэму «Шануй бацьку свайго і маці сваю». Праграма Пятніца, 30 верасня 20.00 – святая Імша 21.00 – вечар знаёмстваў ля каміна — уводзіны ў тэму сустрэчы — вячэрняя малітва 23.30 – спачынак Субота, ...

Читать далее »

25 год таму ў Полацку быў асвечаны касцёл

18 верасня 2022 года з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў Полацку адзначылі 25-ую гадавіну пасвячэння касцёла. Падчас святой Імшы вернікі дзякавалі Богу за ўсе ласкі, якія атрымалі ў сценах роднай святыні, у Доме, у якім для Божых дзяцей ніколі не зачыняюцца дзверы. Юбілей – гэта асаблівы дзень падзякі ўсім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва Касцёла. Парафіяне памяталі ў сваіх ...

Читать далее »

Новы касцёл асвечаны ў Сянне ў Віцебскай дыяцэзіі

Асвячэнне новага касцёла ў Сянне адбылося 17 верасня 2022 года. Абрад здзейсніў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Парафія ў Сянне была адноўлена яшчэ на пачатку 2000-х гадоў. І з таго часу былі намаганні пабудаваць касцёл. Але працяглы час тут існавала толькі драўляная капліца. Цікава, што новы касцёл з’яўляецца зменшанай копіяй касцёла, які калісьці стаяў на тым самым месцы. Так выказаўся наконт ...

Читать далее »

У Браславе адзначылі 20 гадоў руху «Маці ў малітве»

У нядзелю 11 верасня супольнасць руху «Маці ў малітве» ў санктуарыі Маці Божай валадаркі азёраў адзначыла 20-годдзе існавання. У свеце гэты малітоўны рух існуе 27 гадоў і 21 год у Беларусі. Святая Імша на 11 гадзін аб’яднала прысутных малітвай падзякі за ўдзельніц гэтага руху, якія прыбылі са многіх куткоў Віцебскай дыяцэзіі: Паставаў, Камаяў, Лынтупаў, Лучая, Відзаў, Глыбокага, Верхнядзвінску, Далёкіх, Шаркаўшчыны, ...

Читать далее »

Праз 80 гадоў абраз Маці Божай Друйскай вярнуўся ў святыню

10 верасня ў Мёрскім дэканаце адбылася знамянальная гістарычная падзея. Дзякуючы Божаму Провіду, праз дамоўленасць паміж суседнімі парафіямі, абраз Маці Божай Друйскай, які 80 гадоў знаходзіўся ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце, быў перададзены парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Імпрэза распачалася ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце а 11-ай гадзіне. Звяртаючыся да парафіян, якія прыйшлі развітацца з абразом, пробашч ...

Читать далее »

Ты на дрэве не адзін! Курс “Закхей”: як гэта было

Часта дарослым падаецца, што галоўнае ў падлеткавым узросце – гэта вучоба. Падлеткам падаецца, што галоўнае – гэта каханне і сябры. Насамрэч, і тое і тое важна. Але неабходная ўмова кожнай з гэтых важных частак жыцця – добрае атачэнне, “добрая кампанія”, супольнасць аднадумцаў.  Вялікія вартасць хрысціянскіх летнікаў і курсаў не толькі ў іх змесце і духоўным “зарадзе”, якія яны даюць на ...

Читать далее »

“Будзь алоўкам у руцэ Марыі”: агульнадыяцэзіяльная сустрэча “Маргарытак” адбылася ў Удзеле

Час пілігрымак  і адпачынку ўжо скончыўся, распачалася восень – чароўная пара года. Яна нікога не пакідае абыякавым, вабіць сваёй разнастайнасцю і багатай палітрай колераў. Дрэвы ўражваюць сваім залатым убраннем, карычневыя і чырвоныя адценні лісця радуюць вока. А маргарыткі…. Гэта маленькія палявыя кветачкі-рамонкі, якія азначаюць самаахвярнасць, прастату і адзінства. Менавіта таму ў маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць ...

Читать далее »

Сустрэча святароў-аднакурснікаў біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Віцебскай катэдры

24 жніўня 2022 года ў Віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча святароў. Біскуп Алег Буткевіч запрасіў сваіх аднакурснікаў, з якімі вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас Святой Эўхарыстыі іерарх прывітаў сваіх братоў-святароў, што служаць у розных дыяцэзіях Беларусі: Гродзенскай, Мінска-Магілёўскай і Віцебскай. Цікава, што разам з будучым біскупам на першы курс семінарыі паступілі 24 чалавекі і паспяхова закончылі ...

Читать далее »

Каралева супакою, маліся за нас. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў адбыліся ў Браславе

Лета – цудоўны час. Час падарожжаў і адпачынку, час пілігрымак, малітвы і спатканняў, час неверагодных сустрэч. Менавіта на такую незвычайную сустрэчу з усіх куточкаў Беларусі і замежжа прыбылі вернікі ў Браслаў. Тут, у краі Блакітных азёраў, 19-20 жніўня адбылася сустрэча з Нябеснай Маці, Валадаркай Азёраў. Спатканне з Маці, якое яно? Доўгачаканае, цёплае, шчымлівае, напоўненае малітвай, шчырай размовай і бясконцай верай ...

Читать далее »