У Браславе адзначылі 20 гадоў руху «Маці ў малітве»

У нядзелю 11 верасня супольнасць руху «Маці ў малітве» ў санктуарыі Маці Божай валадаркі азёраў адзначыла 20-годдзе існавання. У свеце гэты малітоўны рух існуе 27 гадоў і 21 год у Беларусі.

Святая Імша на 11 гадзін аб’яднала прысутных малітвай падзякі за ўдзельніц гэтага руху, якія прыбылі са многіх куткоў Віцебскай дыяцэзіі: Паставаў, Камаяў, Лынтупаў, Лучая, Відзаў, Глыбокага, Верхнядзвінску, Далёкіх, Шаркаўшчыны, Пагошчы і віцебскіх парафій Святой Барбары і Святога Антонія. Прысутнічала таксама каардынатар руху у Беларусі — Людміла Губіна.

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На пачатку гаміліі біскуп павіншаваў удзельніц руху з такой прыгожай датай. Па словах біскупа малітва за дзяцей, за новае пакаленне — гэта вельмі важная справа, бо праблемы ў сем’ях, якія цяпер перажываем, з’яўляюцца наступствам часоў атэізму, бязвер’я трох пакаленняў. Таму салідарнасць, супольная малітва маці вельмі важная, як важны і ўласны прыклад жыцця.

«Невымоўна, што тут, у Браславе, маці яднаюць сваю малітву з малітвай Найсвяцейшай Панны. Той, якая, хоць і была пазбаўлена праблем, выкліканых першародным грахом, але многае перажывала разам са сваім Сынам: яго пакуты, адносіны іншых», — адзначыў біскуп Алег. І дадаў, што хоць усе мы часам з’яўляемся заблукалымі авечкамі, але разам з тым можам маліцца за іншых. Што і маем рабіць.

Пасля літургіі ўдзельнікі руху сустрэліся за абедам у парафіяльным доме імя а. Францішка Ярдана.

Waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі