25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...
Читать далее »Архив меток: юбілей
Фігура Маці Божай Фацімскай наведае Рым у кастрычніку 2025 года
У кастрычніку 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей марыйнай духоўнасці. З гэтай нагоды пілігрымку ў Рым здзейсніць фігура Маці Божай Фацімскай. Яе прысутнасць надасць падзеі асаблівую духоўную значнасць. Як паведамілі арганізатары перэгрынацыі, 11-12 кастрычніка 2025 года арыгінальная скульптура Маці Божай Фацімскай будзе дастаўлена з партугальскага санктуарыя ў Вечны горад. Яна будзе прысутнічаць на Плошчы Святога Пятра 12 кастрычніка падчас ...
Читать далее »У Гродзенскай семінарыі адзначылі 35-годдзе з часу сакры арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
У другую нядзелю Адвэнту, 8 снежня, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Арцыбіскуп, заснавальнік гродзенскай семінарыі, цэлебраваў літургію па запрашэнні яе рэктара кс. каноніка Віталія Вайцяхоўскага з нагоды 35-годдзя з часу сваёй сакры, а таксама з нагоды патранальнага свята семінарыі. Беззаганна Зачатая Панна Марыя, якую Касцёл успамінае 8 снежня, з’яўляецца нябеснай ...
Читать далее »Віцебская дыяцэзія адзначыла срэбны юбілей
Святкаванне распачалося днём раней, 12 кастрычніка, агульнадыяцэзіяльнай сустрэчай святароў і сясцёр законных. 13 кастрычніка ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ва ўрачыстасці прынялі ўдзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Беларусі ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў ...
Читать далее »Юбілей 75-годдзя біскупа Аляксандра Кашкевіча адзначылі ў Гродзенскай катэдры
23 верасня, ва ўспамін св. Айца Піа з П’етрэльчыны, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначыў юбілей 75-годдзя. З гэтай нагоды ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Імшу ўзначаліў юбіляр, на ёй прысутнічалі каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, які днём раней вярнуўся з Рыма, дзе ўдзельнічаў у фармацыйным курсе для новых біскупаў, святары дыяцэзіі, якія 23 верасня ўдзельнічалі ...
Читать далее »Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры
З нагоды 1700-годдзя Нікейскага Сабора ў 2025 годзе Міжнародная тэалагічная камісія рыхтуе дакумент аб Сімвале веры, абвешчаным у той час і дапоўненым на Канстанцінопальскім Саборы 381 года. Над тэкстам, які павінен быць апублікаваны ў пачатку наступнага года, працуе група тэолагаў пад кіраўніцтвам Генеральнага сакратара Камісіі, ксяндза П’етра Коды. У L’Osservatore Romano намеснік сакратара Камісіі, ксёндз Маўрыцыа Барба патлумачыў, што дакумент ...
Читать далее »«У кляштар на абцасах». Інтэрв’ю з сястрой Ганнай Блышко
На пачатку кастрычніка ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы адбылася ўзнёслая і велічная падзея: у храм былі ўрачыста ўнесеныя рэліквіі святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага. Гэты святы заснаваў Кангрэгацыю сясцёр-францішканак Сям’і Марыі. Манахіні з кангрэгацыі працуюць у Глыбокім з 1990 года. Сярод прысутных парафіянаў, духавенства і запрошаных гасцей, як заўсёды, блізка да алтара стаяла сястра Ганна Блышко. У гэты дзень яна дзякавала ...
Читать далее »Сястра Дарота Врубель: “Я шчаслівая!”. Уражанні манахіні ад 25 гадоў манаскага жыцця
Я – сястра Дарота Врубель, цяпер мне 46 гадоў. У дваццацігадовым узросце я пайшла ў манастыр. Нарадзілася ў Польшчы ў невялікім пасёлку Хожэля, вельмі падобным да Шуміліна, дзе цяпер працую. – Калі Вы прыйшлі да сталай веры? – З дзяцінства я расла ў веры, якую закладвала пераважна мая маці. Яе прыклад асабліва паўплываў на фармаванне маёй веры ў дзяцінстве. Але ...
Читать далее »330-годдзе прызнання цудадзейнасці абраза Маці Божай Барунскай
14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбылася ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных. Сёлета ўрачыстасць была юбілейнай, паколькі адзначаецца 330-годдзе з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным. Менавіта тады спецыяльная касцёльная камісія ўпершыню даследавала і афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сведчанняў аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Панны Марыі ў гэтым месцы. Не толькі барунская парафія, ...
Читать далее »У Смаргоні адзначылі юбілей 520-годдзя заснавання парафіі св. Міхала Арханёла
29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годдзя з дня заснавання гэтай парафіі ў г. Смаргонь. Аднак і гэта не было найважнейшай падзеяй. Кульмінацыяй стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар быў у смаргонскім касцёле знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны, таму гэты акт ...
Читать далее »