У Дыяцэзіі

Чаму Святая Марыя плача?

Слёзы любога чалавека заўсёды прыцягвалі ўвагу навакольных. А тут плача Святая Марыя! Хто ж і што з’яўляецца прычынай слёз нашай Нябеснай Матулі? 19 верасня 1846 года ў Францыі, непадалёк ад невялікай вёсачкі Ля Салет у Альпах, упершыню Марыя аб’явілася дваім дзецям – Максіміну і Мэлані, якія пасвілі кароў. Дзеці ўбачылі Яе, Якая сядзіць на камені і плача. Марыя запыталася ў ...

Читать далее »

Віцебская катэдральная парафія Езуса Міласэрнага адзначыла сваё 20-годдзе

25 верасня 2020 года катэдральная парафія Езуса Міласэрнага адзначыла сваё 20-годдзе. Менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму ў Віцебску была зарэгістравана парафія Езуса Міласэрнага. Урачыстая св. Імша з нагоды юбілею парафіі адбылася ў пятніцу вечарам. Напачатку ўрачыстасці кс. пробашч Валерый Орсік прывітаў прысутных і прадставіў запрошаных святароў. Парафіяне вельмі рады былі бачыць каля алтара сваіх былых пробашчаў — кс. ...

Читать далее »

Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч» прайшла ў Глыбокім

25 верасня 2020 года ў Глыбокім прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч». Канферэнцыя праводзілася ў рамках выканання дзяржаўнай праграмы навуковых даследванняў на 2016-2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства». Арганізатарамі навуковага форума выступілі інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, ксёндз-магістр Уладзіслаў Завальнюк, пробашч касцёла Св. Сымона і Алены ў Мінску, кандыдат гістарычных навук, Міжнародны экалагічны ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч скіраваў слова да вернікаў Віцебскай дыяцэзіі з нагоды перэгрынацыі фігуры Арханёла Міхала

21 верасня, у свята апостала Мацвея, у Віцебску ў межах перэгрынацыі фігуры святога Арханёла Міхала па катэдрах дыяцэзій на Беларусі адбылася Імша, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Фігуру нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі прынялі ў віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага на мінулым тыдні. Беларускія вернікі моляцца праз заступніцтва Князя нябесных войскаў, просячы спынення пераследу Касцёла і мірнага вырашэння ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла адбываецца ў Віцебску

Увечары ў сераду, 16 верасня, фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў Віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, паведамляе vitkatedra.by. Зараз наша Радзіма перажывае вельмі трывожны час, і ад таго, як мы сёння будзем дзейнічаць, ад нашай шчырай малітвы залежыць наша будучыня. 21 верасня ў 18.00 адбудзецца св. Імша з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў ...

Читать далее »

У Глыбокім срэбны юбілей манаскага жыцця адзначыла сястра Людміла Рубніковіч RM

13 верасня 2020 года ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 25-годдзе манаскага жыцця адзначыла сястра Людміла Рубніковіч з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі. Сястра Людміла нарадзілася ў Глыбокім, вучылася, тут адказала Пану Богу «так» на Яго заклік. І дала пачатак глыбоцкім пакліканням да францішканак Сям’і Марыі. Пазней яе шлях фармацыі трываў у Польшчы. Пасля першых шлюбаў на некаторы час вярнулася ...

Читать далее »

Святы Ян Павел ІІ з’явіўся ў Віцебскай катэдры

6 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Вiцебску была асвечана новая фрэска з выявай святога Яна Паўла ІІ, паведамляе vitkatedra.by.  Яна паўстала як знак удзячнасцi Пану Богу з нагоды перажывання стагоддзя з дня нараджэння вялікага Папы.  Яго асоба шырока вядомая і моцна паўплывала на свет у часе палітычных і грамадскіх пераменаў. Але перадусім, Ян Павел ІІ  згадваецца як чалавек малітвы. Менавiта ...

Читать далее »

У Верхнядзвінску міністранты вучыліся быць рыцарамі Хрыста

У школах і іншых навучальных установах адэміцкі год распачынаецца 1 верасня, а ў школе міністрантаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску заняткі распачаліся 27 жніўня. Традыцыйна верхнядзвінскія міністранты збіраюцца на курсы падвышэння сваёй службовай кваліфікацыі на пачатку летніх канікулаў, але з-за напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі сустрэча была перанесена на канец жніўня. У гэтым годзе да старэйшых хлопцаў далучыліся і два ...

Читать далее »

У Віцебскай дыяцэзіі перастае дзейнічаць дыспенса ад абавязку ўдзелу ў Імшы, дадзеная ва ўмовах пандэміі

27 жніўня біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падпісаў дэкрэт, якім адмяняе дзеянне дыспенсы, дадзенай ва ўмовах пандэміі каранавірусу, ад абавязку ўдзелу ў святой Імшы ў нядзелі і абавязковыя ўрачыстасці. У паразуменні з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі, дбаючы пра духоўнае дабро вернікаў і ўлічваючы паляпшэнне сітуацыі, 1 верасня 2020 года біскуп Алег спыняе дзеянне ў Віцебскай дыяцэзіі дыспенсы ад абавязку ўдзелу ў ...

Читать далее »

Адпачынак для дзяцей і моладзі з Лынтупскай парафіі

21 жніўня сорак дзяцей з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах наведалі з экскурсіяй парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Спачатку групу ўрачыста сустрэлі з конным эскортам пад жывую музыку і запрасілі акунуцца ў гісторыю Беларусі ў суправаджэнні экскурсавода. Дзеці і моладзь наведалі пляцоўку мегалітычнай культуры кромлех, пляцоўку язычніцтва і капішча. Далей чакала прыстань варагаў. Дзяцей пракацілі па рацэ на драккары, затым ...

Читать далее »