Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! Ужо хутка адыдзе ў гісторыю чарговы год нашага жыцця. Год 2020-ы. Нам вельмі хацелася б, каб разам з ім адышлі ў гісторыю і больш не вярталіся тыя цяжкасці і праблемы, якія ён нам прынёс. Мы молім аб гэтым Бога і спадзяёмся, што нас не пакіне. Таму з вялікай надзеяй сустракаем свята Яго ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Дэкрэт біскупа Алега Буткевіча ў справе аплатковых сустрэч і каляднага наведвання сем’яў у Віцебскай дыяцэзіі
ДЭКРЭТ У сувязі з эпідэміяй каранавірусу з клопатам пра духоўнае і фізічнае здароўе вернікаў на перыяд Божага Нараджэння 2020 — 2021 года пастанаўляю наступнае: Адмяніць традыцыйныя аплатковыя сустрэчы для духавенства Віцебскай дыяцэзіі; Адмяніць традыцыйныя конкурсы батлеек і Каляднай песні. У парафіях паводле разважлівага меркавання пробашчаў можна арганізаваць аплатковыя сустрэчы са святой Імшой або іншым адпаведным набажэнствам прадстаўнікоў асобных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзі, ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)
З 18 па 20 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць кс. Віталь Стрыга, пробашч у Крупках (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем да прагляду відэазапісаў рэкалекцыйных навук. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »“Рэкалекцыі на пальцах” прапануе Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі (абнаўляецца)
Душпастыр ДДМ кс. Алег Хмылко запрашае моладзь прыняць удзел духоўных практыкаваннях, якія адбываюцца праз інтэрнэт. Рэкалекцыяніст засяродзіць асаблівую ўвагу на малітве за іншых. Як кажа сам святар, гаворка будзе ісці не пра тое як маліцца, якім спосабам ці формай, але менавіта за каго. “На пачатку свайго пантыфікату Папа Францішак, дзелячыся сваім вопытам малітвы, распавёў пра малітву “пяці пальцаў”. Нашы рукі ...
Читать далее »Двое беларусаў у супольнасці Сэрцанаў склалі вечныя манаскія абяцанні
«Вось я, пашлі мяне» — адказвае прарок Ісая Тройчы Святому, Які кліча яго. Менавіта гэты прарок, які Моцай Божай прамаўляе да нас у часе радаснага чакання Пана, дае моцны прыклад адчыненасці на Волю Найвышэйшага. Словы прарока знаходзяць сваё пацвержанне і поўны выраз у жыцці Маці Божай, якая цалкавіта даверыла яго Ўсемагутнаму, прымаючы Збаўцу свету пад сваё сэрца. Момант гэты асаблівым ...
Читать далее »Яшчэ два святары затрыманы ў Віцебску (абноўлена)
У другой палове дня 8 снежня ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі святога Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, паведамляе catholic.by. Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Віцебска, дзе будуць знаходзіцца да суду, прызначанага на 9 снежня. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць ...
Читать далее »Паведамленне біскупа Алега Буткевіча ў сувязі з арыштам кс. Вячаслава Барка
3 снежня 2020 г. пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах (Полацкі дэканат) кс. Вячаслаў Барок паводле пастановы суда Расонскага раёна быў асуджаны на 10 сутак арышту па артыкуле 17.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь па абвінавачванні ў «прапагандзе нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі». Падставай для судовага працэсу стала публікацыя на асабістай старонцы святара ў адной з сацыяльных сетак плакату ...
Читать далее »Падтрымайма святара, які ў вязніцы!
Ксяндза Віцебскай дыяцэзіі, пробашча Расонскай парафіі Вячаслава Барка, суд у Расонах 3 снежня прысудзіў да 10 сутак пазбаўлення волі. Яго асудзілі за тое, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён размясціў працу мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм». У сувязі з тым, што на малюнку прысутнічае выява нацысцкай свастыкі, публікацыя малюнка святаром была расцэненая як дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. — Ніякага нацысцкага ...
Читать далее »Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі стварыла свой сайт
«Інтэрнэт ёсць дар Божы. Ён дае нам сапраўды бязмежныя магчымасці для чалавечага яднання і праявы салідарнасці», – гаворыцца ў тэксце паслання Папы Францішка да паствы з нагоды 50-га Сусветнага дня сацыяльных камунікацый. Дарагая моладзь! У Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі з’явілася свая інтэрнэт-старонка ddm-vicebsk.by, дзе змешчана ўся інфармацыя пра дзейнасць ДДМ. Тут вы знойдзеце шмат цікавага, а менавіта: наша праца для моладзі, ...
Читать далее »Адышла ў вечнасць маці Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі
Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Аліна Марыя Кісель, мама кс. пралата Францішка Кісяля, Генеральнага Вікарыя Віцебскай дыяцэзіі. Аліна Марыя Кісель памерла ва ўзросце 90 гадоў. Пахаванне адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада 11.00 ў Мосары. Выказваем шчырыя спачуванні кс. пралату Францішку Кісялю з нагоды смерці мамы, а таксама ўсім блізкім і родным, каго ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!